Шын Фейн

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Шын Фейн (ірл.: Sinn Féin: мы самі) — палітычная партыя, якая дзейнічае ў Паўночнай Ірландыі (Ольстэры) і выступае за яго далучэнне да Рэспублікі Ірландыя. Таксама партыя дзейнічае ў Рэспубліцы Ірландыя.

Партыя была заснавана ў 1905 Артурам Грыфітам. Сёння існюуць дзве партыі "Шын Фейн" — Рэспубліканская і Часовая. Апошнюю, найбольш вядомую, з 1983 узначальвае Джэры Адамс.

Прадстаўнікі Шын Фейн прымаюць удзел у агульных выбарах і на сённяшні момант маюць 5 месцаў у брытанскім парламенце, аднак не займаюць іх з-за неабходнасці даваць прысягу англійскай каралеве. Таксама Шын Фейн займае адно месца ў Еўрапарламенце, 28 месцаў у Асамблеі Паўночнай Ірландыі і 4 месцы ў ірландскім парламенце.

Партыя карыстаецца падтрымкай сярод ірландцаў-каталікоў і супрацьстаіць юніянісцкім арганізацыям, якія выступаюць за знаходжанне Паўночнай Ірландыі ў складзе Вялікабрытаніі.

Афіцыйны сайт [правіць]