Лесахімія

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Лесахі́мія[1] — раздзел хіміі, галіна ведаў, якая вывучае прыроду, уласцівасці і хімічныя пераўтварэнні лясной расліннай сыравіны і тэхналогію яе перапрацоўкі.

У якасці сыравіны выкарыстоўваюцца асобныя часткі дрэва, якія адрозніваюцца па хімічнаму складу і ўласцівасцям, — драўніна, кара, лісце, жывіца і інш. Прадуктамі прамысловай перапрацоўкі з’яўляюцца цэлюлоза, драўняны вугаль, каніфоль і каніфольныя кляі, шкіпінар, дубільныя рэчывы, палімеры тэрпенаў, эфірныя алеі і інш.

Лесахімія ў Беларусі[правіць | правіць зыходнік]

Каніфоль

Навуковыя даследаванні ў галіне лесахіміі Беларусі пачаліся ў 1929 годзе ў Інстытуце хіміі Акадэміі навук БССР[1]. Вядуцца ў Інстытуце фізіка-арганічнай хіміі НАН Беларусі і Беларускім дзяржаўным тэхналагічным ўніверсітэце. Сярод вучоных у галіне лесахіміі: У. В. Шкатэлаў, К. М. Караткоў, Х. А. Чэркас, М. І. Міцкевіч, І. І. Бардышаў, В. В. Базыльчык.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Лесахімічная прамысловасць; Лесахімія // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 423. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
  • Химическая энциклопедия / Под ред. И. Л. Кнунянца. — М.: Советская энциклопедия, 1988. (руск.)
  • Лесохимия // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)