Леў Барысавіч Талалай

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Леў Барысавіч Талалай
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 1906
Месца нараджэння
Дата смерці 1942[1] ці 1943
Грамадзянства
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт, педагог
Мова твораў ідыш

Леў Барысавіч Талала́й[2], або Моўша-Лейб Талалай (3 студзеня 1906, Баранавічы — 1942) — яўрэйскі савецкі паэт і педагог, пісаў на ідышы.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Скончыў сярэднюю школу ў Мінску.

У 1924 годзе быў селькарам газеты «Магілёўскі селянін».

У 1925—1926 гадах працаваў настаўнікам Вендаражскай пачатковай школы Магілёўскага раёна, у 1926—1929 гадах вучыўся ў Віцебскім педагагічным тэхнікуме[3].

Захавалася ўступнае сачыненне Льва Талалая пра яго першыя ўражанні ад Віцебска і тэхнікума.

Леў Талалай у часы вучобы ў тэхнікуме ўдзельнічаў у літаратурных вечарынах, чытаў на іх свае вершы.

Прызваны ў Чырвоную Армію. З 1932 года — супрацоўнік яўрэйскай газеты «Юнгер арбайтэр» («Малады рабочы»). У 1936—1941 гадах выкладаў рускую мову і літаратуру ў сярэдняй школе ў Мінску.

З пачатку Вялікай Айчыннай вайны — у арміі. Загінуў у 1942 годзе на фронце[2].

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Першы верш апублікаваў у 1924 годзе. Аўтар зборнікаў «Мой першы сноп» (1932) і «На маршы» (1940).

Асобныя творы апублікаваны ў перакладзе на беларускую мову ў зборніку «Мы іх не забудзем» (1949).

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]