Ідыш

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Ідыш ( ייִדיש, йідыш; Yiddish, Jiddisch, Jidisch) — гэта мова з сям'і германскіх моваў, на якой у пачатку XX стагоддзя гаварыла каля 11 млн. яўрэяў па ўсім свеце. Назва ідыш азначае «яўрэйскі» (гістарычна таксама — тайч, ідыш-тайч, ад тайч (з ідышу ייִדיש־דײַטש) ідыш-тайч - яўрэйскі нямецкі, альбо па іншай версіі - «тлумачэнне» ў сувязі з традыцыяй вуснага тлумачэння яўрэйскіх тэкстаў пры іх вывучэнні).

Ідыш паўстаў у Цэнтральнай і Усходняй Еўропе паміж IX і XII стагоддзямі на аснове сярэдненямецкіх дыялектаў (70-75%) з шырокімі запазычаннямі з іўрыту і арамейскай (каля 15%), а таксама з раманскіх і славянскіх моў (у дыялектах дасягае 20%). Сплаў моваў спарадзіў арыгінальную граматыку, якая дазваляе камбінацыю слоў нямецкага кораня з сінтаксічнымі элементамі семіцкіх і славянскіх моваў. Дагэтуль ідышам карыстаюцца збольшага ашкеназкія яўрэі.

У ідышы ў савецкі час існавала падзяленне на два правапісы. Каменем сутыкнення з’яўляліся словы са старажытнаяўрэйскімі каранямі. Першы, традыцыйны правапіс, загадвае пісаць такія словы згодна з біблейнымі крыніцамі, а другі, савецкі, варыянт, не прызнаваў традыцыйных і рэлігійных уплываў, і патрабаваў пісаць старажытнаяўрэйскія словы, як пішуцца ў ідышы іншыя словы, што маюць нямецкае або славянскае паходжанне. Гэты другі, правапіс, можа быць, больш прагматычны, але ж разам з тым адарваны ад яўрэйскай традыцыі.

У 1920-я гады ідыш была адной з афіцыйных моваў Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі. Некаторы час лозунг «Пралетарыі ўсіх краін, злучайцеся!» быў напісаны на гербе БССР на ідыш, нараўне з беларускай, польскай і рускай мовамі.

[правіць] Літаратура на ідышы

Да найбольш вядомых пісьменнікаў на мове ідыш належаць: Мендэле Мойхер-Сфорым, Шалом Алэйхем, Іцхак Лейбуш Перац, Шалом Аш, Іцхак Башэвіс Зінгер, Мардэхай Гебіртыг і Аўрагам Суцкевер. Мендэле Мойхер-Сфорым і Аўрагам Суцкевер нарадзіліся на беларускай зямлі.

Вікіпедыя

Вікіпедыя мае раздзел, напісаны
װיקיפּעדיע

Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах