Лопух

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Лопух
ArctiumLappa1.jpg
Лопух вялікі
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Arctium L., 1753

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на ВікіСховішчы
ITIS   36544
NCBI   4216
EOL   59465
GRIN   g:925
IPNI   134830-3

Лопух (Arctium) — род кветкавых раслін сямейства астравых.

Каля 10 відаў. Пашыраны ва ўмераным поясе Еўразіі. На Беларусі 4 віды: лопух вялікі (Arctium lappa) (народныя назвы брылі, дзяды, задзёрка, сабачнік), лямцавы (Arctium tomentosum) (лопуцень, лапушнік, рапей), малы (Arctium minus), дуброўны (Arctium nemorosum)[3]. Трапляецца на пустках, каля жылля.

Двухгадовыя травяністыя расліны вышынёю да 2 м з прамастойнымі, моцна галінастымі сцёбламі. Лісце чаргаванае, зверху зялёнае, знізу шаравата-лямцавае. Кветкі лілова-пурпуровыя ў шарападобных кошыках з калючкамі. Плод — сямянка з чубком.

Лекавыя, меданосныя, харчовыя, дэкаратыўныя расліны. У каранях 20-45 % інуліну, дубільныя рэчывы, эфірны алей, настой з іх — лекавы сродак (лопухавы алей). Маладыя карані і парасткі ядомыя.

Зноскі

  1. Выкарыстоўваецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Двухдольныя».
  3. База Растения Беларуси