Лопух вялікі
| Лопух вялікі | ||||||||||||||
| Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Царства: | ||||||||||||||
| Аддзел: | ||||||||||||||
| Клас: | ||||||||||||||
| Парадак: | ||||||||||||||
| Сямейства: | ||||||||||||||
| Род: | ||||||||||||||
| Від: |
Лопух вялікі |
|||||||||||||
| Навуковая назва | ||||||||||||||
|
Arctium lappa L., 1753 |
||||||||||||||
|
||||||||||||||
Лопух вялікі (Arctium lappa) — травяністая расліна сямейства астравых.
Змест |
Назва [правіць]
Народныя назвы: брылі, дзядоўнік, задзёрка, сабачнік. Родавая назва ад грэч. άρκτος — мядзведзь, з-за вялікіх лісцяў. Відавое азначэнне ад кельцкага lappa — рука, таму што плады чапляюцца за адзенне, поўсць жывёл.
Апісанне [правіць]
Двухгадовая травяністая расліна са стрыжнёвым галінастым коранем. Расліна першага году жыцця мае толькі прыкаранёвую разетку буйных чаранковых лістоў, а на другі — прамастойнае, рабрыстае, чырванаватае, уверсе галінастае сцябло вышынёю 60—180 см. Сцябловыя лісты чаргаваныя, сэрцападобна-яйцападобныя, знізу шаравата-лямцавыя. Кветкі сабраныя ў шарападобныя кошыкі. Абгортка кошыка голая, зялёная, складаецца з кручкаватазагнутых лісточкаў, якія чапляюцца за адзенне чалавека і поўсць жывёл, што спрыяе распаўсюджанню расліны. Кветкі трубчастыя, лілова-пурпуровыя. Плод — прадаўгаватая сямянка з чубком.
Распаўсюджанне [правіць]
Пашыраны ва ўмераным поясе Еўразіі. Расце ля жытла, дарог, вадаёмаў, па пустках, сметніках, ускраінах палёў. Цвіце ў ліпені-жніўні, плады выспяваюць у верасні.
Выкарыстанне чалавекам [правіць]
Лекавая расліна. Адвар кораня — лекавы (мачагонны) сродак. Алейны экстракт — сродак умацавання і росту валасоў.
Літаратура [правіць]
- Попов В. и др. Лекарственные растения — 2-е изд. — Мн.: Полымя, 1990.