Ло Спанья

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ло Спанья
Фатаграфія
Дата нараджэння 1450[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 1528[3][4][…]
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак
Уплыў П’етра Перуджына
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Джавані дзі П’етра, празваны Ло Спанья (італ.: Lo Spagna = «іспанец»; 1470/1480 — 1528) — італьянскі мастак іспанскага паходжання эпохі Адраджэння.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Дата і месца нараджэння невядомыя, мяркуецца, што ён выхадзец з Іспаніі альбо нарадзіўся ў Італіі ў сям’і іспанскага паходжання, адкуль атрымаў сваю мянушку. У 1470 годзе ён пражываў і працаваў у Перуджы, а пасля пераехаў у Фларэнцыю і быў прыняты ў майстэрню П’етра Перуджына, дзе навучаўся разам з Рафаэлем. Пасля ён шмат працаваў у розных гарадах Італіі і ў 1516 годзе стаў грамадзянінам Спалета, дзе ажаніўся з Санцінай Мартарэлі. У 1517 годзе абраны ў старшыны гарадской гільдыі жывапісцаў. Памёр у 1528 годзе падчас эпідэміі чумы.

Пераважна працаваў у манументальным жывапісе, захаваліся яго фрэскі ў Спалета і Перуджы. У Асізі яму было даверана рабіць роспіс у царкве Санта-Марыя-дэльі-Анджэлі.

У музеях працы гэтага мастака сустракаюцца вельмі рэдка; у Берлінскай карціннай галерэі ёсць яго «Пакланенне вешчуноў», у Лонданскай нацыянальнай галерэі — «Малітва Збавіцеля ў Гефсіманскім садзе», у парыжскім Луўры — «Пакланенне пастыраў», у ватыканскім музеі — паўтарэнне гэтай апошняй карціны і ў пецярбургскім Эрмітажы «Мадонна з Немаўляткам». У працах Ло Спаньі прыкметны моцны ўплыў Рафаэля, некаторыя з яго карцін прыпісваліся альбо Рафаэлю, альбо Перуджына.

Зноскі

  1. Art UK — 2003. Праверана 17 кастрычніка 2015.
  2. Giovanni di Pietro // RKDartists Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Lo Spagna // AGORHA — 2009. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Giovanni di Pietro , aka Lo Spagna // Athenaeum Праверана 9 кастрычніка 2017.
  5. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.