Лукаш Сапега

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Лукаш Сапега
Смерць 1626[1]
Месца пахавання
Род Сапегі
Бацька Міхаіл Іванавіч Сапега[d][1]
Маці Маруша з Фалькоў[d][1]
Жонка Соф’я з Кмітаў[d][1]
Дзеці Самуэль Сапега[d][2]

Лукаш Сапега (польск.: Lukasz Sapieha; каля 1552 — 1626) — заможны шляхціц Кіеўшчыны часоў Рэчы Паспалітай.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Паходзіў са шляхецкага роду Сапег герба Ліс. Адносна паходжання Лукаша некаторы час панавалі дыскусіі. Адны разглядалі яго як сына Фёдара (Фрыдрыха) ці Паўла Сапег і адпаведна ўнука Івана Сямёнавіча Сапегі. Зрэшты, грунтоўныя даследаванні даказалі, што Лукаш быў сынам Міхаіла Іванавіча Сапегі і унукам Івана Багданавіча Сапегі (ваяводы віцебскага).

Меў нязначную кар’еру, больш увагі надаваў развіццю ўласных маёнткаў. Паміж 1594 і 1597 гадамі ажаніўся з Соф’яй, дачкой на той час памерлага Філона Кміты. У 1596 годзе становіцца дваранінам гаспадарскім. Лукаш Сапега дапамог жонцы падзяліць родавую спадчыну з яе сястрой Багданой, жонкай князя Юрыя Друцкага-Горскага, пасля смерці іх брата Лазара (што адбылося ў 1594 годзе). Як следства, жонцы дасталася чарнабыльская воласць. Пасля атрымаў тытул графа, аднак абставіны гэтага невядомыя. З пачатку 1600-х гадоў падпісваўся як граф на Чарнобылі. Таксама быў уладальнікам Тоўстага Лісу.

У 1613 годзе жонка Сапегі атрымала ў спадчыну астатняе ад сястры, бо ў той час яна была аўдавелай і не мела дзяцей. Гэта была Вяледніцкая воласць  (укр.) і маёнткі Замыславычы, Ракытнэ, Антоніў, Макалевічы, Вэпрын (Сапега перайменаваў яго ў Лукашыў).

Невядома пры якіх абставінах звярнуўся да каталіцтва. У далейшым быў заснавальнікам касцёлаў, у тым ліку разам з жонкай заснаваў дамініканскі манастыр у Чарнобылі. У 1623 годзе прадаў Ракытнэ роду Гойскіх. У 1624 годзе памірае жонка Сапегі, а ў 1625 годзе — адзіны сын Самойла. Пасля гэтага адпісаў Замыславычы езуітам Вінніцы, а астатнюю маёмасць завяшчаў сваяку Льву Сапегу. Памёр Лукаш Сапега ў 1626 годзе.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Boniecki A. Poczet rodów w Welkiem Księstwie Litewskiem w XV i XVI wieku. — Warszawa, 1883. — S. 132
  • Літвін Г. З народу руського. Шляхта Київщини, Волині та Брацлавщини (1569—1648) / Пер. з польськ. Лесі Лисенко. -К.: ДУХ І ЛІТЕРА, 2016. — С. 372—373
  • Łukasz Sapieha h. Lis(недаступная спасылка)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]