Лучынскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Лучынскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Рагачоўскі раён
Уключае 3 населеныя пункты
Адміністрацыйны цэнтр Лучын
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Дата скасавання 1 снежня 2009
Насельніцтва (2009) 808
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 3

Лучы́нскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Лучын.

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Рагачоўскага раёна Бабруйскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Рагачоўскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. У 1988 годзе ў склад горада Рагачова ўключана вёска Задруцце[1]. 1 снежня 2009 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Забалацкага сельсавета[2].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 808 чалавек[3], з іх 96,2 % — беларусы, 3,1 % — рускія[4].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 3 населеныя пункты: вёска Лучын і пасёлкі Альсагорка і Сверкаў.

Зноскі

  1. Рашэнні выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 23 сакавіка і 28 красавіка 1988 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1988, № 16 (1930).
  2. Решение Гомельского областного Совета депутатов от 1 декабря 2009 г. № 287 Об изменении административно-территориального устройства Рогачевского района Гомельской области Архівавана 30 студзеня 2022.
  3. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  4. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.