Люблянскі ўніверсітэт

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Галоўны будынак Люблянскага ўніверсітэта

Люблянскі ўніверсітэт (славенск.: Univerza v Ljubljani) — найстарэйшы і найвядомейшы ўніверсітэт Славеніі, у якім вучацца звыш 64 тысяч студэнтаў. Маючы 22 факультэта, 3 акадэміі майстэрстваў і каледж, Люблянскі ўніверсітэт з'яўляецца адным з найбуйнейшых універсітэтаў Еўропы.

Універсітэт быў заснаваны ў 1919 годзе ў цэнтры Любляны. Яшчэ ў XVII стагоддзі ў горадзе меліся гуманітарная і багаслоўская акадэміі, а ў 1810 годзе падчас французскай улады быў заснаваны першы ўніверсітэт, які аднак неўзабаве быў ізноў зачынены. Сёння ва ўніверсітэце працуюць 3500 прафесараў і навуковых асістэнтаў, а таксама 900 тэхнічных і адміністрацыйных супрацоўнікаў. Гадавы бюджэт складае каля 250 млн еўра. Да заснавання ўніверсітэтаў у Марыборы (1978) і Прыморску (2001) універсітэт Любляны на працягу амаль 50 лёт быў адзіным універсітэтам Славеніі.

Большасць факультэтаў размешчаны ў цэнтральным будынку ўніверсітэта і знаходзяцца ў цэнтры Любляны, тыповага студэнцкага горада з насельніцтвам 265 тысяч чалавек. Некаторыя факультэты размешчаны за горадам.

Універсітэт уваходзіць у асацыяцыю ўніверсітэтаў Еўропы Утрэхцкая сетка.

Глядзі таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]