Людвіг Хольберг

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Людвіг Хольберг
Ludvig Holberg.jpg
Дата нараджэння:

13 снежня 1684({{padleft:1684|4|0}}-{{padleft:12|2|0}}-{{padleft:13|2|0}})

Месца нараджэння:

Берген

Дата смерці:

28 студзеня 1754({{padleft:1754|4|0}}-{{padleft:1|2|0}}-{{padleft:28|2|0}}) (69 гадоў)

Месца смерці:

Капенгаген

Людвіг Хольберг (Ludvig Holberg; 3 снежня 1684, Берген, Нарвегія- 28 студзеня 1754, Капенгаген) — дацкі пісьменнік. Дзеяч скандынаўскай асветы.

У 1704 скончыў Капенгагенскі ўніверсітэт, з 1714 прафесар ў ім. Ва ўсіх сваіх творах - гістарычных, паэтычных і філасофскіх - Хольберг з'яўляецца бліскучым прадстаўніком эпохі Асветы з яе рацыяналізмам і адмаўленнем метафізікі. У сваіх галоўных гістарычных працах ("Уводзіны ў гісторыю еўрапейскіх дзяржаў", 1711, трохтомная гісторыя Даніі, 1732-1735 і «Усеагульная гісторыя царквы ад узнікнення хрысціянства да Лютэра», 1738) Хольберг - не столькі даследчык, колькі эсэіст; ён выяўляе духоўнае падабенства з такімі пісьменнікамі, як Мантэнь і Адзісан; пад яго пяром дацкая мова ўпершыню становіцца здольнай перадаваць усе адценні думкі. Хольберг абудзіў у Даніі цікавасць да нацыянальнай літаратуры і ўключыў апошнюю ў кола еўрапейскіх літаратур. Ён стварыў дацкую драму.