Людвік Вольнік

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Людвік Вольнік
Род дзейнасці інжынер
Дата нараджэння 19 жніўня 1889(1889-08-19)
Месца нараджэння
Дата смерці XX стагоддзе
Грамадзянства
Узнагароды і прэміі
залаты крыж Заслугі сярэбраны крыж Заслугі медаль «Удзельніку вайны 1918—1921» медаль «10-годдзе здабыцця незалежнасці»

Людвік Вольнік (польск.: Ludwik Wolnik, 19 жніўня 1889, Слесін — пасля 1941) — польскі ўрадовец, інжынер. Бурмістр Баранавічаў і Наваградка.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў аддзяленне механікі Палітэхнікума ў Кётэне. З пачаткам Першай сусветнай вайны прызваны ў нямецкае войска і ў 1914 годзе трапіў у расійскі палон. Высланы на Урал, пасля працаваў на будоўлі фабрык у Маскве. У 1916—1918 гадах выконваў абавязкі віцэ-дырэктара фабрыкі Густава Пелкі ў Маскве. У Маскве заснаваў таварыства «Stowarzyszenie Wielkopolan», дзе працаваў сакратаром.

Пасля вяртання ў Польшчу працаваў у міністэрстве. Ваяваў добраахвотнікам у польска-бальшавіцкай вайне 1920 года.

Пасля дэмабілізацыі застаўся ў Баранавічах. З ліпеня 1934 года абраны бурмістрам Баранавічаў.

У 1937 годзе абраны бурмістрам павятовага Наваградка. Удзельнічаў у Камітэце святкавання «Дзён Міцкевіча», дзякуючы яго намаганням 3 чэрвеня 1931 года і адбылося насыпанне кургана Адама Міцкевіча каля Наваградскага замка.

Пасля далучэння Заходняй Беларусі да БССР арыштаваны НКУС БССР 29 верасня 1939 года. Асуджаны 4 верасня 1940 года па арт. 74 КК БССР на 8 год. Знаходзіўся ў Суслаўскім працоўна-папраўчым лагеры. Вызвалены 2 верасня 1941 года ў сувязі са стварэннем польскага войска Андэрса.

Рэабілітаваны пракуратурай Брэсцкай вобласці 31 ліпеня 1989 года[1].

Зноскі