Людміла Васільеўна Казлоўская

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Людміла Васільеўна Казлоўская
Дата нараджэння 28 лістапада 1936(1936-11-28)
Месца нараджэння
Дата смерці 17 лістапада 2020(2020-11-17) (83 гады)
Грамадзянства
Род дзейнасці вучоная
Навуковая сфера эканоміка[d]
Месца працы
Навуковая ступень доктар эканамічных навук (1983)
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды

Людміла Васільеўна Казлоўская (28 лістапада 1936, в. Бабчын, Хойніцкі раён, Гомельская вобласць — 17 лістапада 2020) — беларуская эканамістка. Доктар эканамічных навук (1983), прафесар (1989)[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (спецыяльнасць «Фізічная геаграфія», 1958), Інстытут эканомікі АН БССР (аспірантура, 1965).

Працавала ў Інстытуце эканомікі АН БССР (1965—1988, у 1980—1983 — загадчык сектара, з 1983 — намеснік дырэктара па навуковай рабоце), Беларускім дзяржаўным універсітэце (1988—2015, геаграфічны факультэт, кафедра эканамічнай геаграфіі Беларусі і дзяржаў Садружнасці, прафесар, у 1988—2002 — загадчык кафедры).

Навуковыя інтарэсы: рэгіянальная эканоміка; тэрытарыяльная арганізацыя прамысловасці; тэрытарыяльная арганізацыя грамадства.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Граматы Вярхоўнага Савета Беларускай ССР (1981, 1983), Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2001, 2006), Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь (2001), нагрудны значок «Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь» (1996).

Зноскі