Людміла Ягораўна Совік

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Людміла Ягораўна Совік
Дата нараджэння 5 мая 1953(1953-05-05) (70 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Месца працы
Навуковая ступень доктар эканамічных навук (2014)
Навуковае званне
Альма-матар

Людміла Ягораўна Совік (нар. 5 мая 1953, в. Рагінь, Буда-Кашалёўскі раён, Гомельская вобласць) — беларускі эканаміст. Доктар эканамічных навук (2014, Расія; 2015, Беларусь), дацэнт (1989), прафесар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыла Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт (спецыяльнасць «Арганізацыя механізаванай апрацоўкі эканамічнай інфармацыі», кваліфікацыя «Інжынер-эканаміст», 1975), Маскоўскі фінансавы інстытут (аспірантура, 1980), Паўднёва-Заходні дзяржаўны ўніверсітэт (Курск, Расія; дактарантура, 2014).

Працавала на Беларускім металургічным заводзе (Жлобін; 1994—1999, дырэктар па эканоміцы і фінансах); у кампаніі «Стройфлотинвест» і прадпрыемстве «Воронежрыба-Комплекс» (1999—2004, дырэктар па фінансах, генеральны дырэктар); Варонежскім дзяржаўным універсітэце інжынерных тэхналогій (2004—2015, кафедра эканамічнай бяспекі і фінансавага маніторынгу, прафесар); Палескім дзяржаўным універсітэце (з 2015, факультэт эканомікі і фінансаў, у 2015—2018 — загадчык кафедры эканомікі і арганізацыі вытворчасці, прафесар кафедры эканомікі і бізнесу).

Навуковыя інтарэсы: фінансавы менеджмент; кіраванне праектамі; эканоміка прадпрыемства; кіраванне інавацыямі.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Бизнес-мониторинг деятельности промышленной организации: концепция, методология, моделирование процессов : диссертация … доктора экономических наук : 08.00.05 : защищена 11.04.2014 : утверждена 13.11.2014 / Совик Людмила Егоровна. ― Воронеж, 2013.
  • Бизнес-мониторинг в промышленных организациях : монография / Л. Е. Совик. — Воронеж, 2013.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]