Люлька

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Лю́лька — выраб дробнай пластыкі XVII — XVIII стст., прызначаны для курэння тытуню. Вядома таксама пад назвай бел.: піпка[1].

Вядомы керамічныя (непаліваныя, дымленыя і паліваныя), касцяныя і драўляныя люлькі. Большасць паліваных вырабаў 1-й паловы XVII ст. зроблена з чырвонай гліны і пакрыта зялёнай палівай; яны або не маюць дэкору, або ён вельмі сціплы — у выглядзе ялінак, галінак, кольцаў ці кропак. Для ўпрыгожвання люлькі ўжываліся штампы адмысловай формы. На вырабах XVIII ст. паліва рудая ці карычневая, частка іх пакрыта эмаллю. Люлька таксама рабілі з светлай гліны ці фаянсу. Прывазнымі лічацца белагліняныя галандскія і англійскія люлькі з маналітнымі цыбукамі, выявы якіх часта сустракаюцца на палотнах галандскіх і фландарскіх мастакоў XVII ст., а таксама турэцкія вырабы з тэрыторыі ранейшай Асманскай Імперыі.

Найбольш распаўсюджаным спосабам вытворчасці люлек было іх ручное выцісканне ў двухбаковай гладкай ці арнаментаванай форме. Акрамя таго, яны маглі фармавацца пры дапамозе ганчарнага кола ці шляхам разбярства. Асаблівасці тэхналогіі вытворчасці тытунёвых люлек XVII – XVIII стагоддзяў з’яўляюцца падставай для вылучэння чатырох груп прыкмет гэтых вырабаў: марфалогіі люлькі, складу фармовачнай масы, характару апрацоўкі паверхні, арнаментацыі.

Зноскі

  1. Угрыновіч У. В. Люлька // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т., Т. 3. Карчма — Найгрыш / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Т. 3. — 751 с. — 9 500 экз.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Волков И. В. Частная коллекция «турецких» курительных трубок из Москвы. — http://www.opentextnn.ru/history/archaeology/library/?id=836 Архівавана 6 кастрычніка 2012..
  • Угрыновіч У. В. Люлька // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т., Т. 3. Карчма — Найгрыш / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Т. 3. — 751 с. — 9 500 экз.
  • Угрыновіч У., Собаль В. Е. Сувеніры стагоддзяў // Мастацтва Беларусі. — 1984. — № 10. — С.
  • Шаблюк В. У. Сельскія паселішчы Верхняга Панямоння: XIV—XVIII стст. / В. У. Шаблюк; Акадэмія навук Беларусі, Інстытут гісторыі; Пад рэд. Я. Г. Звяругі. — Мн.: Беларуская навука, 1996. — 118 с. — С. . — ISBN 5-343-01529-8.