Лёвенская ратуша

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Лёвенская ратуша

Лёвенская ратуша (нідэрл.: Stadhuis van Leuven) — ратуша ў горадзе Лёвене, адна з галоўных славутасцяў горада.

Будынак ратушы быў пабудаваны ў 1440-х-1460-х гг у стылі брабанцкай позняй готыкі побач з царквой Святога Пятра. Фасад ратушы багата аформлены архітэктурнымі ўпрыгожваннямі, статуямі. На кранштэйнах выразаныя Біблейскія сцэны.

У XIX стагоддзі ратуша была адрэстаўраваная. Але ў XX стагоддзі сусветныя войны прынеслі будынка шкоду. Калі падчас Першай сусветнай вайны разбурэнні былі параўнальна невялікія, то пасля Другой сусветнай рамонтныя работы працягваліся да 1983 года.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]