Лік Рэйнальдса
Лік Рэйнальдса або крытэрый Рэйнальдса (англ.: Reynolds number) — безразмерная фізічная велічыня, якая з'яўляецца крытэрыем падабенства струменяў вадкасці ці газу. Лік Рэйнальдса вызначае імавернасць таго, ці будзе плынь ламінарнай, ці турбулентнай. Крытэрый названы ў гонар выдатнага ірландскага фізіка О. Рэйнальдса (1842—1912), аўтара шматлікіх піянерскіх прац па гідрадынаміцы.
Лік Рэйнальдса — адзін з найболей важных крытэрыяў падобнасці ў гідрадынаміцы.
Азначэнне і фізічны сэнс [правіць]
Лік Рэйнальдса азначаюць наступным чынам:
дзе
— шчыльнасць асяроддзя,
— характэрная хуткасць,
— характэрны памер,
— дынамічная вязкасць асяроддзя.
Лік Рэйнальдса ёсць стасункам сіл інерцыі да сіл вязкасці.
Крытычны лік Рэйнальдса [правіць]
Пераход плыні ад ламінарнага да турбулентнага цячэння адбываецца па дасягненні так званага крытычнага ліку Рэйнальдса
Пры
цячэнне будзе ламінарным, а пры
магчыма ўзнікненне турбулентнасці (бурлівай плыні). Крытычнае значэнне ліку Рейнальдса залежыць ад розных абставін, найперш ад таго, як і дзе цячэ вадкасць (ад пэўнага віду цячэння: цячэнне ў круглай трубе, цячэнне вакол шара і г.д.)
Напрыклад, для цячэння ў круглай трубе:
Лік Рэйнальдса як крытэрый пераходу ад ламінарнага да турбулентнага цячэння адносна добра дзейнічае тады, калі вадкасць цячэ пад вонкавым ціскам (напорам). Калі напору няма, пераходная зона паміж ламінарным і турбулентным цячэннем расцягваецца, і выкарыстанне ліку Рэйнальдса ў якасці крытэрыю не заўсёды правамерна. Напрыклад, хоць у вадасховішчах фармальна вылічаныя значэнні ліку Рэйнальдса вельмі вялікія, а пры гэтым усё роўна назіраецца ламінарнае цячэнне.
| Гэта пачатак артыкула па фізіцы. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |
| Беспамерныя велічыні ў фізіцы | |
|---|---|
| Паняцці | Размернасць фізічнай велічыні · Беспамерная велічыня · π-Тэарэма · Крытэрый падабенства |
| Лікі | Абэ · Альфвена · Архімеда · Атвуда · Багнальда · Бія · Бонда · Брынкмана · Булыгіна · Вэбера · Вайсенберга · Галілея · Гартмана · Гей-Люсака · Грасгафа · Грэтца · Гушэ · Дамкелера · Дэбары · Дзярагіна · Дзіна · капілярнасці · Кармана · Каўлінга · Кірпічава · Клаўзіуса · Кнудсена · Касовіча · Кашы · Лапласа · Лундквіста · Лыкава · Льюіса · Ляшчанка · Маха · Марангоні · Мортана · Нусельта · Ньютана · Анезоргэ · Пекле · Поснава · Прантля (магнітны, турбулентны) · Пуазёйля · Рэйнальдса (магнітны) · Рычардсана · Росбі · Роўза · Рошка · Руарка · Рэлея · Сарэ · Стэнтана · Стокса · Струхаля · Сцюарта · Суратмана · Тэйлара · Уомерслі · Фёдарава · Фруда · Фур'е · Хагена · Чандрасекара · Шміта · Шэрвуда · Эйлера · Экерта · Экмана · Элсасера · Этвеша |


