Лімфатычная сістэма

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Лімфатычная сістэма чалавека

Лімфатычная сістэма (лац.: systema lymphaticum) — частка сасудзістай сістэмы млекакормячых, дапаўняе сардэчна-сасудзістую сістэму. Яна адыгрывае важную ролю ў абмене рэчываў і ачышчэнні клетак і тканак арганізма. У адрозненне ад крывяноснай сістэмы лімфатычная не з'яўляецца закрытай і не мае цэнтральнай помпы. Лімфа, якая цыркулюе ў ёй, рухаецца павольна і пад невялікім ціскам.

Лімфатычная сістэма дапаўняе дзейнасць сардэчна-сасудзістай, дапамагаючы вяртанню з тканкавай вадкасці бялкоў і іншых рэчываў. Яна прадстаўлена лімфатычнымі вузламі і сасудамі.

У структуру лімфатычнай сістэмы ўваходзяць:

  • лімфатычныя капіляры
  • лімфатычныя сасуды
  • лімфатычныя вузлы
  • лімфатычныя ствалы і пратокі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Commons