Ліпаўскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ліпаўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Калінкавіцкі раён
Уключае 8 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Ліпаў
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2019) 1 260
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 3

Лі́паўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Калінкавіцкага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок Ліпаў.

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Калінкавіцкага раёна Мазырскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Ліпава. 21 жніўня 1925 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Хаміцкага сельсавета. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Калінкавіцкім раёне БССР. З 27 верасня 1930 года ў Мазырскім раёне, з 12 лютага 1935 года ў Даманавіцкім раёне БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Мазырскай акругі, з 20 лютага 1938 года ў складзе Васілевіцкага раёна Палескай вобласці. Пасля вайны цэнтрам сельсавета стала вёска Мнагаверш (з 12 ліпеня 1965 года — Міроненкі[1]). З 8 студзеня 1954 года ў складзе Гомельскай вобласці. З 16 верасня 1959 года ў складзе Калінкавіцкага раёна. 15 жніўня 1974 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Ліпава[2]. 28 снежня 2005 года цэнтр сельсавета перайменаваны ў Ліпаў.

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1543 чалавекі[3], з іх 96,6 % — беларусы, 2,7 % — рускія[4]; паводле перапісу 2019 года — 1260 чалавек[5].

Зноскі

  1. Указ Презідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР ад 12 ліпеня 1965 г. № 263 Аб перайменаванні вёсак Мнагаверш, Рылавічы, Каўбасічы і Блудзін Калінкавіцкага раёна Гомельскай вобласці // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 24 (1104).
  2. Рашэнне выканаўчага камітэта Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 жніўня 1974 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1974, № 25 (1435).
  3. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  4. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  5. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.