Ліпа драбналістая

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Ліпа драбналістая
Tilia cordata 001.jpg
Агульны выгляд дарослага квітнеючага дрэва
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Tilia cordata Mill.

Сінонімы
Tilia parvifolia Ehrh. ex Hoffm.
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на ВікіСховішчы
ITIS   505507
NCBI   172266
EOL   486446
GRIN   t:36675
IPNI   835277-1
TPL   kew-2518181

Ліпа драбналістая, сэрцападобная (Tilia cordata) — лістападнае дрэва сямейства ліпавых.

Дрэва вышынёй да 25—30 м з шарападобнай кронай, чорнай, патрэсканай карой. Лісце чаргаванае, чаранковае, сэрцападобнае, з пілаватым краем. Кветкі жаўтавата-белыя, духмяныя, сабраныя па 5—15 у паніклыя паўпарасонікі. Прыкветны ліст зрастаецца з агульным кветаносам сваёй жылкай у ніжняй яе частцы. Плод — шарападобны арэшак.

Расце ў зоне змешаных і шыракалістых лясоў Еўропы, у Заходняй Сібіры да правабярэжжа Іртыша. Звычайна расце ўперамешку з іншымі пародамі, асабліва дубам.

Кветкі ліпы
Tilia cordata

Цвіце ў канцы чэрвеня — пачатку ліпеня, плады выспяваюць у жніўні — верасні.

Меданос. Адвар кветак ліпы выкарыстоўваюць як патагонны і жарапаніжальны сродак.

Зноскі

  1. Выкарыстоўваецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Двухдольныя».

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская ССР: Кароткая энцыкл. Т. 2. Мн., 1979.