Лістоўніца

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Лістоўніца
Larix decidua autumn.JPG
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Larix Mill., 1754

Тыпавы від
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS   183409
NCBI   3325
EOL   34193
GRIN   g:6523
IPNI   31974

Лістоўніца (Larix), Род лістападных дрэў Сямейства хваёвых.

Дрэвы аднадомныя вышынёй да 50 м. Крона конусападобная. Ігліца мяккая, вузкалінейная, у пучках, на зіму ападае. Мужчынскія каласкі шарападобныя, ярка-жоўтыя; жаночыя шышкі яйкападобныя, пурпуровыя ці зеленаватыя, выспяваюць у год цвіцення. Лістоўніца адрозніваецца ад іншых хваёвых дрэў тым, што кожную восень поўнасцю скідвае ігліцу.

Жыве да 500 гадоў.

Радзіма — Еўропа, Азія, Паўночная Амерыка.

На Беларусі 13 інтрадукаваных відаў. Найбольш пашыраныя: лістоўніца еўрапейская, сібірская, японская. Вырошчваюць у лясных культурах і як дэкаратыўнае дрэва ў садах і парках. Цвіце лістоўніца ў маі, адначасова з распусканнем пупыршак.

Драўніна моцная, трывалая да гніення.

Зноскі