Літара

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Лі́тара (ад лац.: litera) — графічны знак, які выкарыстоўваецца для азначэння на пісьме гукаў мовы. Літары складаюць асноўную частку графічных сродкаў мовы.

Існуюць два не цалкам дакладныя, але шырока вядомыя і ўжываныя тэрміны: галосныя літары і зычныя літары, якія апісваюць такія літары, якія азначаюць адпаведныя назве літары галосныя і зычныя гукі (фанемы).

Літары могуць азначаць адзін гук (адназначныя літары) і больш (напр., двухзначныя). Для шматзначных літар выдзяляюцца асноўныя значэнні літары — такія, якія азначаюць гукі ў моцнай пазіцыі і другарадныя значэнні літары — такія, якія азначаюць гукі ў слабой пазіцыі.

Апроч літар, у графічных сістэмах важную ролю граюць нялітарныя знакі.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]