Зычныя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Зычныя гукігукі чалавечай мовы, пры вымаўленні якіх на шляху паветра, што выдыхаецца з лёгкіх, узнікае перашкода.[1]

Якасці зычных гукаў залежаць ад характару перашкоды і яе месца ў галасавым тракце. У беларускім мовазнаўстве зычныя класіфікуюцца ў асноўным паводле характару перашкоды, паводле актыўнага і пасіўнага органу артыкуляцыі (месца перашкоды). Таксама выдзяляюць палаталізаванасць або г.зв. «мяккасць» зычнага гуку; яе адсутнасць могуць называць «цвёрдасцю».

У акустычных адносінах зычныя гукі складаюцца з голасу і шуму. У залежнасці ад перавагі голасу ці шуму зычныя ў беларускім мовазнаўстве падзяляюцца, адпаведна, на санорныя і шумныя (у сваю чаргу падзяляюцца на глухія і звонкія). Крыніца гуку пры ўтварэнні зычных лакалізуецца ў раёне перашкоды гукавай хвалі і мае шумавы або імпульсна-шумавы характар.

У моўнай плыні зычныя ўтвараюць фанетычную сістэму — кансанантызм.

Артыкуляцыя[правіць | правіць зыходнік]

Для артыкуляторнага апісання зычных выкарыстоўваюць наступныя крытэрыі:

  • Дзяленне на звонкія і глухія;
  • Па спосабу ўтварэння; (гл. ніжэй)
  • Па месцу ўтварэння. (гл. ніжэй)

Напрыклад, англійскае /d/, паводле гэтых крытэраў, з’яўляецца звонкім альвеалярным выбухным зычным.

Утварэнне зычных[правіць | правіць зыходнік]

  • Выбухныя — мяккае паднябенне паднятае і паветра праходзіць у ротавую поласць; размыканне змычкі адбываецца рэзка і нагадвае выбух. Напрыклад: p / b, t / d.
  • Насавыя
  • Дрыготкія
  • Фрыкатыўныя — артыкулятары падыходзяць блізка адзін да аднаго, але не змыкаюцца цалкам, у выніку чаго ў ротавай поласці адбываюцца турбулентныя ваганні паветра, якія ствараюць прыкметны шум. Напрыклад: «f», «v».
  • Афрыкаты — спалучаюць выбухны зычны з фрыкатыўным, звычайна таго жа месца утварэння. Напрыклад: «ц» — («т» + «с»).
  • Апраксіманты — санарныя зычныя, падобныя па спосабу ўтварэння фрыкатыўным зычным, але без (або амаль без) стварэння шуму.
  • Бакавыя
  • Эд’ектыўныя — хуткі рух гартані ўверх пры зачыненай галасавой шчыліне, а затым расслабленне ротавай змычкі.
  • Імплазіўныя — гартань рухаецца ўверх і ўніз; узнікае паветраны паток.
  • Пстрычкі

Мяккасць зычных[правіць | правіць зыходнік]

Паняцце мяккі зычны выкарыстоўваецца для азначэння дадатковай артыкуляцыйнай якасці зычнага гука, пры вымаўленні якога спінка языка, незалежна ад месца ўтварэння гука, робіць рух да сярэдняга паднябення. Калі ж спінка языка робіць рух да задняга паднябення, утвараецца цвёрды зычны.

Дадатковым азначэннем цвёрдага зычнага гука паводле гістарычных змяненняў (у адрозненне ад азначэнняў асаблівасцяў артыкуляцыі), якія з ім адбыліся, можа быць зацвярдзелы зычны. Зацвярдзелыя зычныя вылучаюцца ў асобную групу у некаторых мовах, напрыклад, у беларускай, таму што некаторыя назоўнікі з асновай на зацвярдзелы зычны маюць іншыя канчаткі: пута—у пуце, футра—у футры, аркуш—у аркушы, дождж—на дажджы.

Месца утварэння зычных[правіць | правіць зыходнік]

Месца утварэння зычных — прыкмета, якая паказвае ў якім месцы ротавай поласці паветраны струмень сустракае перашкоду.

Зноскі

  1. Падлужны. Зучныя гукі // Беларуская Савецкая Энцыклапедыя. У 12 т. Т. 5. Зуйкі — Кішы / Рэдкал.: П. У. Броўка (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1972. — 616 с.: іл., карты. С.6.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Фанетыка беларускай літаратурнай мовы / І. Р. Бурлыка, Л. Ц. Выгонная, Г. В. Лосік, А. І. Падлужны; Рэд. А. І. Падлужны. — Мн.: Навука і тэхніка, 1989. — 335 с. ISBN 5-343-00292-7.