Літаратурны музей імя Юзафа Чаховіча

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Літаратурны музей імя Юзафа Чаховіча
Muzeum Literackie im. Józefa Czechowicza
Заснаваны XVI стагоддзе
Месцазнаходжанне г. Люблін, Злота вуліца, 3
Адрас ul. Złota 3, 20-400 Lublin
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Літаратурны музей імя Юзафа Чаховіча (польск.: Muzeum Literackie im. Józefa Czechowicza) размешчаны ў Любліне і з'яўляецца падраздзяленнем Люблінскага музея[1]. Мэтай працы музея з'яўляецца збіранне, захоўванне, даследаванне і папулярызацыя рукапісаў, друкаваных выданняў, матэрыялаў навуковых даследаванняў, а таксама рэчаў, звязаных з Юзафам Чаховічам і іншымі люблінскімі літаратарамі[2].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1957 годзе ў артыкуле «Захавайце памяць пра вялікіх» (часопіс «Культура і жыццё») Станіслаў Фіта  (польск.) і Лех Людароўскі заклікалі стварыць музеі Баляслава Пруса, Генрыка Сянкевіча і Юзафа Чаховіча. Сябры Чаховіча, Фелікс Арашкевіч, Конрад Бельскі  (польск.), Вацлаў Гралеўскі  (польск.) і Казімеж Анджэй Яворскі, віталі ідэю і перадалі для фондаў будучага музея рэчы і кнігі, звязаныя з паэтам. Люблінскія ўлады таксама падтрымалі ідэю, і 9 верасня 1968 года — у 29-ю гадавіну гібелі паэта — Літаратурны музей імя Юзафа Чаховіча быў адкрыты, у доме 10 па вуліцы Нарутовіча[1][3].

У 1999 годзе музей выехаў з будынка, у якім працаваў больш за 30 гадоў, і на працягу трох гадоў часова размяшчаўся ў сядзібе Вінцэнта Поля. 9 верасня 2002 года музей адчыніў дзверы ўжо па сваім сучасным адрасе — Злота вуліца, дом 3, які быў падораны гораду сям'ёй мецэнатаў Рабінінавых[1].

Калекцыя[правіць | правіць зыходнік]

Першы дырэктар музея, Юзаф Земба  (польск.), пачаў пашыраць калекцыі музея матэрыяламі і пра іншых пісьменнікаў, у тым ліку Конрада Бельскага, Вацлава Гралеўскага, Казімежа Анджэя Яворскага, Ганну Каменскую  (польск.) і Яна Спевака  (польск.)[3]. На сённяшні дзень тут таксама прадстаўлены экспанаты, прысвечаныя такім люблінскім літаратарам, як Францішка Арнштайнова, Антоній Мадай, Вацлаў Мразоўскі, Юзаф Нікодам Класоўскі  (польск.), Юзаф Лабадоўскі  (польск.), Станіслаў Баярчук  (польск.), Ян Поцак  (польск.), і іншым. Апроч гэтага, у музеі захоўваюцца рукапісы іншых польскіх пісьменнікаў: Чэслава Мілаша, Збігнева Гэрбарта, Ежы Загурскага, Юліяна Тувіма, Канстанты Ільдэфонса Галчынскага[2] і іншых.

Зноскі

  1. а б в Oddział Literacki im. Józefa Czechowicza (польск.). Muzeum Lubelskie. Праверана 12 красавіка 2016.
  2. а б Zbiory muzeum (польск.). Muzeum Lubelskie. Праверана 12 красавіка 2016.
  3. а б Ewa Łoś. Grzegorz Żuk, Ewa Łoś: Muzea literackie. Historia, edukacja, perspektywy. „Jest nad Lublinem jeden wiersz” – historia i współczesność... Muzeum Literackiego im. Józefa Czechowicza (польск.) (PDF). CeON Repository (25 красавіка 2012). Праверана 12 красавіка 2016.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]