Лі Фанін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Лі Фанін
Дата нараджэння 1695[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 1755
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак, палітык
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Праца Лі Фаніна

Ці Фанін (кіт. 李方膺, піньінь Lĭ FāngYīng, 16961755) — кітайскі мастак, каліграф. Уваходзіў у творчы калектыў «Восем дзівакоў з Янчжоу».

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Лі Фанін нарадзіўся ў вобласці Тунчжоу Янчжоускай управы (сучасны Наньтун правінцыя Цзянсу), у сям’і суддзі. У сваім жыццёвым шляху ён пайшоў па слядах бацькі, правёўшы 20 гадоў у якасці суддзі акругі. Лі Фанін быў у добрых сяброўскіх адносінах з мастакамі Цзінь Нунам і Чжэн Се.

У сваёй творчасці вялікую ўвагу надаваў малюнкам хвоі, бамбука, слівы і архідэй. У апошнія гады жыцця Лі сканцэнтраваўся на выявах слівы. Яго самыя вядомыя працы, якія захоўваюцца ў Кітаі, «Рыбы, якія плаваюць» і «Бамбук, які хістаецца на ветры».

Зноскі

  1. Li Fangying // Benezit Dictionary of ArtistsOUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. China Biographical Database

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • M.Л. Титаренко, А.И. Кобзев, С.А. Торопцев, В.Е. Еремеев, С.М. Аникеева, М.А. Неглинская, А.Е. Лукьянов. Духовная культура Китая. Искусство. — Москва: «Восточная литература» РАН, 2010. — 1031 с.