Леанід Цімафеевіч Пракопчык
(Пасля перасылкі з Л. Ц. Пракопчык)
Леанід Цімафеевіч Пракопчык | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 14 лістапада 1933 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 7 снежня 1998 (65 гадоў) |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік, краязнавец |
Мова твораў | беларуская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у |
Леанід Цімафеевіч Пракопчык (14 лістапада 1933, Мінск — 7 снежня 1998) — беларускі краязнавец, пісьменнік.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Скончыў Маскоўскую сельскагаспадарчую акадэмію імя Ціміразева ў 1958 годзе. Працаваў брыгадзірам, аграномам, настаўнікам, у рэдакцыях газет «Калгасная праўда» і «Знамя юности», рэдактарам на Беларускім тэлебачанні рэжысёрам на кінастудыі мультфільмаў.
Член Саюза беларускіх пісьменнікаў з 1994 года.
Дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]
Даследаваў мясціны, звязаныя з жыццём і творчасцю Змітрака Бядулі, В. Дуніна-Марцінкевіча, Я. Чачота, С. Манюшкі, Ядвігіна Ш. У біяграфіі Янкі Купалы выявіў новыя звесткі. Сабраў і літаратурна апрацаваў народныя легенды і паданні. Аўтар краязнаўчых нарысаў, кінасцэнарыяў, п’ес.[1]
Зноскі
- ↑ Памяць. Мінск 2002, с. 556.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 2-я. — Мн.: БЕЛТА, 2002. — 714 с.: іл. — ISBN 985-6302-46-3.
Катэгорыі:
- Нарадзіліся 14 лістапада
- Нарадзіліся ў 1933 годзе
- Нарадзіліся ў Мінску
- Памерлі 7 снежня
- Памерлі ў 1998 годзе
- Выпускнікі РДАУ-МСГА імя К. А. Ціміразева
- Супрацоўнікі газеты «Сельская газета»
- Супрацоўнікі газеты «Знамя юности»
- Супрацоўнікі Белтэлерадыёкампаніі
- Члены Саюза беларускіх пісьменнікаў
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Краязнаўцы Беларусі
- Пісьменнікі Беларусі
- Беларускамоўныя пісьменнікі