Змітрок Бядуля

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Змітрок Бядуля
Самуіл Яфімавіч Плаўнік
Zmitrok Biadulia1.jpg
Псеўданімы:

Саша Пл-ік; Ясакар; Зьмітро Бядуля

Месца нараджэння:

в. Пасадзец Мінская губерня

Месца смерці:

каля Уральска, Расія

Грамадзянства:

СССР

Род дзейнасці:

паэт і пісьменнік

Мова твораў:

беларуская, ідыш, руская

Дэбют:

1910

Узнагароды:
Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
Змітрок Бядуля (каля 1910)

Змітрок Бядуля, сапр.: Самуіл Яфімавіч ПЛАЎНІК (23 красавіка 1886, в. Пасадзец (цяпер Лагойскі р-н Мінскай вобл.) — 3 лістапада 1941, каля Уральска, Расія; Псеўданімы: Саша Пл-ік; Ясакар; Зьмітро Бядуля), беларускі паэт і празаік.

[правіць] Біяграфія

Змест

Нарадзіўся ў небагатай яўрэйскай сям'і. Бацька яго быў арандатарам, дробным гандляром, любіў музыку — іграў на скрыпцы. Дзед, адзіны ў мястэчку каваль і меднік, меў уласную бібліятэку. Вучыўся ў пачатковай яўрэйскай школе — хедары, у школе рабінаў — ешыбоце. Ведаў іўрыт — старажытнаяўрэйскую мову, ідыш, нямецкую, беларускую, рускую і крыху польскую мовы. Нейкі час працаваў хатнім настаўнікам іўрыта. Яшчэ хлопчыкам З. Бядуля складаў вершы на старажытнаяўрэйскай мове, але пачаткам яго літаратурнай дзейнасці лічыцца 1907, калі ён пачаў пісаць вершы на рускай мове і пасылаць іх у пецярбургскія часопісы. Там вершы хвалілі, але не друкавалі. Першы мастацкі твор будучага пісьменніка ўбачыў свет у газеце «Наша Ніва».

У 1912 г. Бядуля пераехаў у Вільню, працаваў у канторы лесапрамыслоўца, затым у рэдакцыі «Нашай Нівы» разам з Янкам Купалам. Апавяданні, напісаныя Змітраком Бядуляй ў тыя гады, сталі класікай беларускай літаратуры. Летам 1915 г. з Вільні вярнуўся ў в. Пасадзец, а неўзабаве пераехаў у Мінск, дзе працаваў у беларускім бежанскім камітэце. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі некалькі год працаваў у газеце «Савецкая Беларусь» і інш. газетах, быў рэдактарам дзіцячага часопіса «Зоркі». У 1926 г. пачаў працаваць у Інстытуце беларускай культуры, рэдагаваў краязнаўча-этнаграфічны часопіс «Наш край». Уваходзіў у літаратурнае аб'яднанне «Маладняк», пасля — ва «Узвышша». На пачатку Вялікай Айчыннай вайны эвакуіраваўся з Беларусі. Сябра СП СССР з 1934 г.

Першы надрукаваны твор — імпрэсія на беларускай мове «Пяюць начлежнікі» («Наша ніва», 1910). У 1911—1912 друкаваў вершы на рускай мове ў часопісах «На берегах Невы» (Пецярбург) і «Молодые порывы» (Вільня). У 1913 апублікаваў зборнік лірычных імпрэсій «Абразкі» (Пецярбург). У паслярэвалюцыйны час выйшлі кнігі паэзіі «Пад родным небам» (1922), «Буралом» (1925), «Паэмы» (1927), зборнікі апавяданняў «На зачарованых гонях» (1923), «Апавяданні» (1926), «Выбраныя апавяданні» (1926), «Танзілія» (1927), «Дэлегатка» (1928), «Тры пальцы» (1930), «Незвычайныя гісторыі» (1931), «Па пройдзеных сцежках» (1940), аповесці «Салавей» (1928, экранізавана і пастаўлена ў 1937, аднайменны балет у 1939), «Набліжэнне» (1935), «У дрымучых лясах» (1939, часопіс «Полымя»), двухтомны раман «Язэп Крушынскі» (1929—1932), «Выбраныя творы» (1934). Для дзяцей выдадзены кнігі «Качачка-цацачка» (1927, казка), «Вясной» (1928, вершы), «Гаспадарка» (1930, вершы), «Мурашка-Палашка» (1939, вершаваная казка), «Люцік» (1940, верш), «Хлопчык з-пад Гродна» (1940, паэма). Выдаў даследаванне «Вера, паншчына і воля ў беларускіх народных казках і песнях» (1924), кнігу нарысаў «Дзесяць» (1930). Пераклаў з іўрыта на беларускую мову аповесць Шолама-Алейхема «Хлопчык Мотка» (1930), раман С. Годынэра «Чалавек з вінтоўкай» (1933), кнігу С. Каган «Апавяданні» (1940), паасобныя вершы Т. Шаўчэнкі, Ю. Будзяка. Шмат твораў і зборнікаў выйшлі пасля смерці і ў пасляваенныя гады: «Апавяданні» (1947), «Мае забавы» (1949, вершы), «Сярэбраная табакерка» (1958, казка і апавяданні), «Дзень добры!» (1979, вершы, казкі, апавяданні), асобныя вершы, казкі. У 1951—1953 гг. выйшаў збор твораў у 4-х, у 1985—1989 — у 5 тамах.

Узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга.

[правіць] Творчасць

У маладосці Зятрок Бядуля быў блізкі да сімвалістаў, але элементы сімвалізму ў яго творчасці грунтаваліся на беларускай глебе, фальклорна-міфалагічных вытоках. У беларускую літаратуру ён прынёс, як падкрэслівае І. Навуменка, адзнаку інтэлігентнасці, культ пачуцця, замілаванасць да прыгажосці, разлітай у навакольным свеце. Да ранняй лірыкі З. Бядулі прымыкае яго першы зборнік імпрэсіяністычных замалёвак «Абразкі» (1913), якія толькі адсутнасцю рыфмы адрозніваюцца ад вершаў. У большасці сваіх імпрэсій пісьменнік звяртаўся да прыроды, імкнуўся супрацьпаставіць убогаму вясковаму жыццю яе вечна маладую, зменлівую прыгажосць. Сапраўднай класікай у гісторыі беларускай літаратуры сталі апавяданні З. Бядулі, напісаныя ў гэтыя ж гады: «Пяць лыжак заціркі» (1912), «Маладыя дрывасекі» (1914), «На каляды к сыну» (1913), «Велікодныя яйкі» (1913), «Летапісцы» (1914). У 1923 яны ўвайшлі ў першую кнігу апавяданняў З. Бядулі «На зачараваных гонях». У гэтых апавяданнях пісьменнік малюе тагачаснае цяжкае вясковае жыццё, часта без надзеі на будучае. Героі многіх апавяданняў — дзеці, якія галадаць, не маюць магчымасці развіваць свае здольнасці, паміраць.

У 1920-1930-я З. Бядуля працягваў літаратурную дзейнасць. Цяпер малавядомыя ваяцкія песні і патрыятычныя вершы, уключаныя ў зборнік «Пад родным небам» (1922), якія пазней не друкаваліся. Гэта публіцыстычныя, грамадзянскія вершы-заклікі, санеты патрыятычнага гучання. У той час З. Бядуля напісаў некалькі паэм: «Беларусь», «У ясных Крушнях», «З сказаў буры і віхуры», «Дзед», у якіх супрацьпастаўляў цяжкае дарэвалюцыйнае жыццё новаму — светламу і шчасліваму. Пісьменніка цікавіла вусная народная творчасць, міфалогія, этнаграфія, краязнаўства. Як народная легенда была пазначана яго паэма «Госць», напісаная на аснове народнага падання і ўключаная ў зборнік «Паэмы» (1927). Цалкам на этнаграфічным і фальклорным матэрыялах створана паэма З. Бядулі «Ярыла». На фальклоры Палесся напісана паэма «Палескія былі». Пытанням этнаграфіі і фальклору прысвяціў ён шэраг артыкулаў, а ў 1924 выдаў асобную кнігу «Вера, паншчына і воля ў беларускіх народных песнях і казках». Адметнай з'явай стала аповесць З. Бядулі «Салавей» (1927), прысвечаная мінуўшчыне, часам прыгоннага права — цікавы, казачна-прыгодніцкі і рамантычны твор, падобнага да яго ў беларускай літаратуры няма. Па матывах аповесці быў пастаўлены балет «Салавей». Пасля гэтай аповесці і адначасова з ёю выходзілі зборнікі апавяданняў З. Бядулі «Апавяданні» (1926), «Дэлегатка» (1928), «Незвычайныя гісторыі» (1931). Благі лёс быў у сацыяльна-псіхалагічнага рамана «Язэп Крушынскі» (1929—1932). Тагачасная крытыка папракала аўтара за слабую ідэйнасць твора, недастатковае адлюстраванне класавай барацьбы, калектывізацыі. Пісьменнік цяжка перажываў нападкі крытыкі.

У кан. 1930-х Змітрок Бядуля напісаў дзве аўтабіяграфічныя аповесці «Набліжэнне» (1935) і «У дрымучых лясах» (1939). Апошнім яго творам стала аповесць-казка «Сярэбраная табакерка» (1940). Упершыню яна цалкам была надрукавана толькі ў 1953 г. У аснове сюжэта аповесці матывы народнай казкі пра тое, як дудар-паляшук паланіў смерць, запазычаныя з фальклорных запісаў А. Сержпутоўскага. З народнай казкі З. Бядуля зрабіў філасофска-павучальную прытчу аб барацьбе дабра і зла, жыцця і смерці.

[правіць] Успаміны пра З. Бядулю

  • Успаміны пра Змітрака Бядулю / Уклад.: Я. І. Садоўскі, К. А. Цвірка. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1988. — 174 с.
  • Азгур З. И. Змитрок Бядуля // То, что помнится… : рассказ о времени, об искусстве и о людях / Заир Азгур. Мн., 1977. С. 179—191.
  • Аўрамчык М. Я. Зменлівае ўражанне / Мікола Аўрамчык // Знаёмыя постаці / Мікола Аўрамчык. Мн., 2004. С. 64-67.
  • Вольскі А. Дзядзька Змітрок / Артур Вольскі // Пачатковая школа. 1999. № 2. С. 34-35.
  • Грахоўскі С. І. Нібы ўчора было / Сяргей Грахоўскі // Так і было : артыкулы, успаміны, эсэ / Сяргей Грахоўскі. Мн., 1986. С. 28-32.
  • Кавалёў П. Н. Памятны аўтограф / Павел Кавалёў // На ўсё жыццё : нарысы, успаміны / Павел Кавалёў. Мн., 1986. С. 133—139.
  • Казека Я. З далечы гадоў / Янка Казека // Падарожжа ў маладосць : артыкулы, літаратурныя партрэты, успаміны / Янка Казека. Мн., 1984. С. 41-46.

Літ.:

Бядуля Змітрок // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 1996. Т. 3. С. 392-393.   Бядуля Змітрок // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. Мінск, 1994. Т. 2. С. 159-161.   Бядуля Змітрок // Беларусь : энцыклапедычны даведнік. Мінск, 1995. С. 139.   Бядуля Змітрок // Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік : у 6 т. / пад рэд. А. Мальдзіса. Мінск, 1992. Т. 1. С. 451-467.   Бядуля Змітрок // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі : у 5 т. Мінск, 1984. Т. 1. С. 539-540.   Бядуля Змітрок // Тэатральная Беларусь : у 2 т. / пад агульнай рэдакцыяй А.В. Сабалеўскага. Мінск, 2002. Т. 1. С. 191-192.   Бядуля Змітрок // Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік; Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — 653 с.: іл. ISBN 5-340-00709-X   Гарэцкі М. Бядуля пасля Кастрычніка : гісторыка-літаратурныя нататкі / Максім Гарэцкі // Творы / Максім Гарэцкі. Мінск, 1990. С. 364—369.   Кульбянкова І. М. Эвалюцыя лірычнай творчасці Змітрака Бядулі: ідэйна-тэматычны і вобразны аспекты : метадычны дапаможнік / І. М. Кульбянкова. — Магілёў:, 2004. — 46 с.   Кульбянкова І. М. Змітрок Бядуля пра нацыянальнае адраджэнне: (на прыкладзе невядомых і малавядомых твораў) / І. М. Кульбянкова // Беларускае Асветніцтва: вопыт тысячагоддзя: матэрыялы Міжнароднага кангрэса (Мінск, 20-21 кастрычніка 1998 г.). Мінск, 1998. Кн. 2. С. 32-34.   Кульбянкова І. М. Змітрок Бядуля — майстар «малой прозы» : вучэбны дапаможнік / І. М. Кульбянкова. — Магілёў:, 2000. — 47 с.   Лашкевіч В. А. Змітрок Бядуля — дзецям / В. А. Лашкевіч. — Мінск : Універсітэцкае, 1986. — 110 с.   Лойка А. А. Змітрок Бядуля (1886—1941) / А. А. Лойка // Гісторыя беларускай літаратуры : дакастрычніцкі перыяд : у 2 ч. / А. А. Лойка. 2-е выд., дапрацаванае і дапоўненае. Мінск, 1989. Ч. 2. С. 364—376.   Марціновіч А. У душы… міласць да краю свайго: (пра дзяцінства З.Бядулі) / Алесь Марціновіч // Родная прырода. 1993. № 3. С. 24-25.   Мацюх М. Першы рэдактар — Змітрок Бядуля: (пра працу З. Бядулі ў час. «Наш край») / Мікола Мацюх // Падарожнік. 1996. № 1. 4-я с. укладыша паміж с. 10-11.   Навуменка І. Я. Змітрок Бядуля / Іван Навуменка. — 2-е выд. — Мінск : Беларуская навука, 2004. — 227 с.   Навуменка І. Змітрок Бядуля (1886—1941) / Іван Навуменка // Слова пра літаратуру і літаратараў: літаратурна-крытычныя артыкулы па беларускай літаратуры : у 2 кн. / уклад. В. В. Ашмян і інш. Мінск, 2001. Кн. 1. С. 456—490.   Навуменка І. Змітрок Бядуля (1886—1941) / Іван Навуменка // Гісторыя беларускай літаратуры XX стагоддзя: у 4 т. / навук.рэд: І. Я. Навуменка, В. А. Каваленка. Мінск, 1999. Т.1. С. 237—264.   Навуменка І. Змітрок Бядуля (1886—1941) / Іван Навуменка // Гісторыя беларускай літаратуры, XIX — пачатак XX ст. / пад агульнай рэд. М. А. Лазарука, А. А. Семяновіча. Выд. 2-е, дапрацаванае. Мінск, 1998. С. 457—491.   Максімовіч В. А. Дакастрычніцкая творчасць Змітрака Бядулі: сувязь з эстэтыкай сімвалізму і імпрэсіянізму / В. А. Максімовіч // Эстэтычныя пошукі ў беларускай літаратуры пачатку XX стагоддзя / В. А. Максімовіч. Мінск, 2000. С. 261—283.

[правіць] Бібліяграфія

  • Збор твораў : у 5 т. / Змітрок Бядуля; рэдкалегія : В. В. Барысенка [і інш.]; падрыхтоўка тэкстаў і каментарыі А. Д. Атаевай і В. Ю. Дэконскай. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1985—1989.
    • Т. 1 : Вершы, паэмы. — 1985. — 407 с., 1 л. партр.
    • Т. 2 : Вершы ў прозе, лірычныя імпрэсіі, апавяданні. — 1986. — 351 с., 1 л. партр.
    • Т. 3 : Аповесці. — 1987. — 358 с., 1 л. партр. — Змест: Салавей; Тры пальцы; Таварыш Мінкін; У дрымучых лясах.
    • Т. 4 : Язэп Крушынскі : раман. Кн. 1. — 1987. — 375 с., 1 л. партр.
    • Т. 5 : Язэп Крушынскі : раман. Кн. 2 ; Сярэбраная табакерка : казка ; Публіцыстычныя артыкулы. — 1989. — 519 с., [8] л. фат.
  • Выбранае: аповесці і апавяданні / Змітрок Бядуля; Уклад. і паслясл. Т. Тарасава. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1973. — 431 с.
  • В дремучих лесах: перевод с белорусского / Змитрок Бядуля; Составл. и вступ. статья Виктора Коваленко. — Москва: Художественная литература, 1975. — 428 с.
  • Апавяданні / Змітрок Бядуля. — Мінск: Народная асвета, 1973. — 158 с.
  • Салавей; Сярэбраная табакерка: аповесць. Казка: (для сярэдняга і ст. школьнага ўзросту] / Змітрок Бядуля; прадм. В. Каваленкі. — Мінск: Юнацтва, 1983. — 288 с.
  • Змитрок Бядуля (1886—1941) // Антология педагогической мысли Белорусской ССР / Составит.: Э. К. Дорошевич и др.; ред. кол.: М. А. Лазарук отв.ред. и др. Москва, 1986. С. 319—325.
  • Клад: сказки: (для дошкольного возраста) / Змитрок Бядуля; перевод с белорус. В. М. Казберука. — Минск: Юнацтва, 1986. — 31 с.
  • Ддобры!: вершы, казкі, апавяданні: (для дашкольнага ўзросту) / Змітрок Бядуля. — Мінск: Юнацтва, 1989. — 88 с.
  • Скарб; Музыка; Іванка-прасцячок; Сярэбраная табакерка / Змітрок Бядуля // Берасцянка: казкі беларускіх пісьменнікаў: (для мал. школьнага ўзросту) / уклад. М. А. Зелянкова. Мінск, 1994. С. 11-193.
  • Салавей: аповесць: (для сярэдняга і ст. школьнага ўзросту) / Змітрок Бядуля; прадм. І. Навуменкі. — Мінск: Мастацкая літаратура, 1996. — 238 с.
  • Скарбна Змитрок Бядуля В. Каваленкі. — Мінск: Юнацтва, 2003. — 594с
  • Скарб; Музыка; Іванка-прасцячок; Сярэбраная табакерка / Змітрок Бядуля // Сінявочка: казкі беларускіх пісьменнікаў: (для мал. школьнага ўзросту) / уклад. М. А. Зелянкова. Мінск, 1998. С. 23-199.
  • Сярэбраная табакерка: апавяданні, казка: (для мал. школьнага ўзросту) / Змітрок Бядуля. — Мінск: Юнацтва, 1997. — 272 с.
  • Жыды на Беларусі: бытавыя штрыхі / Змітрок Бядуля // Arche. 2000. № 3. С. 23-31.
  • Салавей: аповесць, апавяданні: (для сярэдняга і ст. школьнага ўзросту) / Змітрок Бядуля. — Мінск: Юнацтва, 2000. — 222 с.

[правіць] У Сеціве

Commons
Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах