Маары, мова

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Ма́ары (саманазва — Te reo Māori) — палінэзійская мова карэннага насельніцтва Новай Зеландыі — маары. Колькасць носьбітаў мовы складае ад 50.000 да 70.000 чалавек, пры гэтым каля 100.000 чалавек разумеюць мову, але не размаўляюць на ёй рэгулярна (агульная колькасць маарыйскага насельніцтва дасягае 530.000 чалавек). Побач з англійскай і новазеландскай мовай глуханямых, маары з'яўляецца афіцыйнай мовай Новай Зеландыі. Найбліжэйшымі па радству мовамі з'яўляюцца самоа і гавайская мовы.