Генеалагічная класіфікацыя моў

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Размеркаванне моўных сем'яў па планеце

Генеалагічная класіфікацыя моў — вывучэнне і групаванне моў свету (аднясенне да пэўнай групы, сям'і і інш.) на аснове іх падабенства, звязанага з наяўнасцю роднасных сувязей паміж імі.

Тэарэтычныя асновы[правіць | правіць зыходнік]

Роднасныя сувязі абумоўлены тым, што мовы пэўнай групы або сям'і ўтвараюцца з адной мовы-асновы (прамовы) шляхам яе распадзення. Прамова — гэта рэальная мова, якая некалі існавала і якую нельга аднавіць поўнасцю, але можна рэканструяваць яе фанетыку, граматыку і лексіку. Рэканструкцыя адбываецца шляхам супастаўлення роднасных моў на падставе параўнальна-гістарычнага метаду. Найбольш дакладны матэрыял дае параўнанне граматычнай структуры, што тлумачыцца абмежаванасцю набору граматычных значэнняў у мовах свету і іх устойлівасцю ў адносінах да змянення, а таксама тым, пгго словазмяняльныя формы амаль не запазычваюцца. Больш складанае выкарыстанне лексічных адпаведнасцей паміж мовамі: вялікая колькасць супадзенняў на гэтым узроўні тлумачыцца запазычаннямі (напр., беларускае «бурбалка» < літ.: burbulas). Для лексікалагічных параўнанняў бяруць словы, якія гістарычна належаць да эпохі прамовы: назвы роднасці і сваяцтва, некаторых жывёл, раслін, прылад працы, частак цела, некаторыя невытворныя займеннікі і інш. Важную ролю адыгрывае і гукавое афармленне таго, што параўноўваецца. Самы надзейны крытэрый роднасці моў — частковыя супадзенне і разыходжанне гукавой абалонкі пры ўмове рэгулярных гукавых адпаведнасцей і ўліку фанетычных законаў кожнай мовы. Напрыклад, лац.: ferunt адпавядае рускаму «берут», што пацвярджаецца рэгулярным узнікненнем рускага «б» замест лацінскага «f» («брат» — frater, «боб» — faba).

Пры генеалагічнай класіфікацыі блізкароднасныя мовы аб'ядноўваюць у падгрупу, потым — групу, сям'ю моў. У свеце налічваецца некалькі тысяч моў. Найбольш вядомыя даведнікі ўключаюць толькі сучасныя (=жывыя і нядаўна вымерлыя) мовы. Паводле Ethnologue такіх 6909[1], а па Рэестру Лінгвасферы [2] - 4994[3].

Сям'я моў — генетычнае моўнае аб'яднанне прыкладна такога жа ўзроўня глыбіні, як індаеўрапейскія мовы, гэта значыць, распалае прыкладна 6-7 тыс. гадоў таму. Некаторыя сем'і, традыцыйна так названыя, на паверку апыняюцца глыбейшымі аб'яднаннямі (напр., аўстранезійскія мовы, кушыцкія мовы). Ніжэй яны мянуюцца надсем'ямі.

Сем'і нярэдка аб'ядноўваюцца ў адзінкі больш высокага ўзроўня - макрасем'і, аднак большасць з іх з'яўляюцца навукова недаказанымі і/ці непрызнанымі большасцю лінгвістаў. Як дакладныя можна разглядаць толькі гіпотэзы аб існаванні настратычнай і афразійскай макрасям'і.

Некаторыя мовы лічацца ізаляванымі (ізалят).Гэта значыць, што яны з'яўляюцца аднамоўнымі сем'ямі або застаюцца некласіфікаванымі.

Усяго налічваецца каля 240 моўных сем'яў, больш за 100 ізалятаў і больш 100 некласіфікаваных моў.

Геаграфічная размеркаванне[правіць | правіць зыходнік]

Еўразія[правіць | правіць зыходнік]

Наступныя 2 сям'і звычайна называюцца каўказскімі мовамі (негенетычнае аб'яднанне):

але ў максімальным варыянце таксама:

Наступныя 5 сем'яў умоўна называюцца «Палеаазіяцкімі мовамі» (негенетычнае аб'яднанне):

Старажытныя мовы і сем'і:

Афрыка і Паўднёва-заходняя Азія[правіць | правіць зыходнік]

Мовы Афрыкі традыцыйна аб'ядноўваюцца ў 4 "макрасям'і". Сваяцтва не ўсіх з іх даказана, аднак яны шырока выкарыстоўваюцца для зручнасці.

Афразійская макрасям'я {375}[правіць | правіць зыходнік]

  1. Семіцкая сям'я {77}
  2. Бербера-канарская сям'я {26}
  3. Егіпецкая сям'я {5}
  4. Чадцкая надсям'я {195}
    • Цэнтральначадцкая сям'я {86}
    • Заходнечадцкая сям'я {73}
    • Усходнечадцкая сям'я {36}
  5. Кушыцкая надсям'я {47}
  6. Амоцкая надсям'я {28}
    • Паўночнаамоцкая сям'я {24}
    • Паўднёваамоцкая (ароідная) сям'я {4}

Нігера-кангалезская (конга-кардафанская) макрасям'я {1 514}[правіць | правіць зыходнік]

  1. Кардафанская сям'я {24}
  2. Мандэ сям'я {68}
  3. Атлантычная сям'я {64}
  4. Іджоідная сям'я {10}
  5. Дагонская сям'я {10}
  6. Кру сям'я {39}
  7. Сенуфа сям'я {15}
  8. Гур сям'я {96}
  9. Адамава-убангійская сям'я {158}
  10. Ква сям'я {80}
  11. Бенуэ-кангалезская сям'я {961}

Ніла-сахарскія мовы {204}[правіць | правіць зыходнік]

  1. Сангайская сям'я {9}
  2. Сахарская сям'я {9}
  3. Кульяк сям'я {3}
  4. Мабанская сям'я {9}
  5. Фур сям'я {3}
  6. Берта мова {1}
  7. Кунама мова {1}
  8. Цэнтральнасуданская сям'я {65}
  9. Усходнесуданская сям'я {92}
  10. Гумуз мова (ізалят) {1}
  11. Каманская сям'я {5}
  12. Кадуглі сям'я {7}

Кайсанскія мовы {26}[правіць | правіць зыходнік]

  1. Кхой (цэнтральнакайсанская) сям'я {8}
  2. Жу-кві сям'я {17} (паўночнакайсанскія мовы + паўдневакайсанскія мовы)
  3. Квадзі мова (ізалят) † {1}
  4. Сандавэ мова (ізалят) {1}
  5. Хадза мова (ізалят) {1}

Акіянія[правіць | правіць зыходнік]

Папуаскія мовы {832}[правіць | правіць зыходнік]

Класіфікацыя папуаскіх моў з'яўляецца найменш распрацаванай. Традыцыйна (па Вурму) яны дзеляцца на 5 макрасямей (83 сем'і і 14 ізалятаў), 8 асобных сем'яў і 32 ізалята.

  1. Трансновагвінейская макрасям'я (564 - 47 сем'яў і 8 ізалятаў)
  2. Заходнепапуаская макрасям'я (26 - 6 сем'яў і 3 ізалята)
  3. Усходнепапуаская макрасям'я (36 - 5 сем'яў)
  4. Сепік-раму макрасям'я (104 - 18 сем'яў і 2 ізалята)
  5. Тарычэлі макрасям'я (48 - 7 сем'яў і 1 ізалят)
  6. Ско сям'я {7}
  7. Квамтары сям'я {6}
  8. Араі сям'я {7}
  9. Амта-мусіянская сям'я {2}
  10. Сарэрская сям'я (заліва Сарэра, Гелвінк-бей) {33}
  11. Усходнечэндравасіхская сям'я {3}
  12. Баёона-аўбона сям'я {2}
  13. Ніжне-мамберамская сям'я {2}

Мовы Аўстраліі і Тасманіі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Аўстралійская макрасям'я {258}, часам называецца сям'ёй, інакш жа ўключае 32 сям'і і ізалята
  2. Тасманійская сям'я † {5} [4]

Паўночная Амерыка[правіць | правіць зыходнік]

Усе карэнныя мовы Амерыкі, акрамя эскімоска-алеўцкіх, мянуюцца таксама індзейскімі мовамі. Аднак яны (насуперак Грынбергу) не з'яўляюцца генетычным аб'яднаннем.

  1. Эскімоска-алеўцкая сям'я {11}
  2. На-деэне сям'я {шмат}
  3. Хайда мова (ізалят) {1}
  4. Алгская (алганкіна-рытванская) сям'я {шмат}
  5. Вакашская сям'я {6}
  6. Чымакумская сям'я {2}
  7. Салішская (сялішская, сэліш) сям'я {шмат}
  8. Іракезская сям'я {16}
  9. Калуса мова (ізалят) † {1}
  10. Тымукуанская сям'я † {2}
  11. Ючы мова (ізалят) {1}
  12. Натчэз мова (ізалят) † {1}
  13. Мускогская сям'я {7}
  14. Туніка (мова) мова (ізалят) † {1}
  15. Чыцімача (чыцімаша) мова (ізалят) † {1}
  16. Атакапская сям'я † {2}
  17. Адаі мова (ізалят) † {1}
  18. Кадаанская (када кэдо) сям'я {6}
  19. Тонкава мова (ізалят) † {1}
  20. Сіўанская (сіў-катаўба) сям'я {18}
  21. Цімшыанская сям'я {2}
  22. Шынукская (чынук) сям'я {3}
  23. Алсейская сям'я † {2}
  24. саюсла мова (ізалят) † {1}
  25. Куская сям'я {2}
  26. Такелма-калапуянская сям'я {4}
  27. Вінтуанская сям'я {2}
  28. Майдуанская сям'я {4}
  29. Уційская (мівок-кастано) сям'я {15}
  30. Ёкуцкая сям'я {6}
  31. Пенуційская сям'я {6}
  32. Карок (каратэ, карук) мова (ізалят) {1}
  33. Чымарыка мова (ізалят) † {1}
  34. Шастанская сям'я {4}
  35. Палайхніхская (палайніхская) сям'я {2}
  36. Памаанская сям'я {7}
  37. Яна мова (яна-яхі) мова (ізалят) † {1}
  38. Салінская сям'я {2}
  39. Качымі-юманская (юма-качымі) сям'я {15}
  40. Серы мова (ізалят) {1}
  41. Вашо (уашо) мова (ізалят) {1}
  42. Юкійская (юкі-ваппа) сям'я {2}
  43. Эселен мова (ізалят) † {1}
  44. Чумашская сям'я {6}
  45. Каюсе мова (ізалят) † {1}
  46. Кутэнай (кутенэ) мова (ізалят) † {1}
  47. Каранкава мова (ізалят) † {1}
  48. Наолан мова (ізалят) † {1}
  49. Кінігуа мова (ізалят) † {1}
  50. Мараціна мова (ізалят) † {1}
  51. Салана мова (ізалят) † {1}
  52. Аранама мова (ізалят) † {1}
  53. Катанаме мова (ізалят) † {1}
  54. Камекруцкая сям'я † {3}
  55. Каавільтэкская мова (ізалят) † {1}
  56. Гуайкурыйская (вайкуры) сям'я † {8}
  57. Зунні (сунні, зуні) мова (ізалят) {1}
  58. Керэская сям'я {2}
  59. Каёва-танаанская (кіова-тана) сям'я {7}
  60. Беатук мова (ізалят) † {1}
  61. Юта-ацтэкская сям'я {шмат}

Сярэдняя Амерыка[правіць | правіць зыходнік]

  1. Ота-мангская сям'я {шмат}
  2. Тараска (пурэпеча) мова (ізалят) {1}
  3. Куітлатэк мова (ізалят) † {1}
  4. Тотанакская сям'я {2}
  5. Міхе-соке (міхе-сокская) сям'я {шмат}
  6. Тэкістлатэкская (аахакска-чантальская) сям'я {2}
  7. Уаве мова (ізалят) {1}
  8. Майяская (майянская) сям'я {шмат}
  9. Шынканская (шынка) сям'я {4}
  10. Ленканская сям'я {2}
  11. Хікакская (толь) сям'я {2}
  12. Місумальпская сям'я {4}
  • Некласіфікаваныя мовы Сярэдняй Амерыкі: †алагвілак, †аматаманка, †гуасаве, †талімека, †чумбія і інш.

Паўднёвая Амерыка[правіць | правіць зыходнік]

Сем'і і ізаляты пералічаны ў алфавітным парадку.

  1. Айкана (карумбіара) мова (ізалят) {1}
  2. Аймаранская (хакі) сям'я {2}
  3. Алакалуф (кавескар) мова (ізалят) {1}
  4. Андакі мова (ізалят) † {1}
  5. Андоке мова (ізалят) {1}
  6. Аравакская сям'я {65}
  7. Араўканская мова (мапудунгу) (ізалят) {1}
  8. Барбакаанская сям'я {8}
  9. Бора-уітоцкая сям'я {8}
  10. Барорская сям'я 2 {4}
  11. Ботакудская (айморэ) сям'я {3}
  12. Ваорані мова (ізалят) {1}
  13. Вараў (гварао) мова (ізалят) {1}
  14. Вілела мова (ізалят) {1}
  15. Гуайкурская (вайкурy) сям'я {7}
  16. Гуата мова (ізалят) {1}
  17. Гуахібская (вахіва) сям'я {4}
  18. Д'япанская (катукінская) сям'я {5}
  19. Жабуційская сям'я {3}
  20. Жэ сям'я {12}
  21. Жэйка мова (ізалят) † {1}
  22. Ітанама (сіхніпадара) мова (ізалят) {1}
  23. Кавапанская сям'я {2}
  24. Камаканская сям'я † {5}
  25. Камса (камынча) мова (ізалят) {1}
  26. Кандошы мова (ізалят) {1}
  27. Канічана мова (ізалят) (†) {1}
  28. Капішана мова (ізалят) {1}
  29. Каража мова (ізалят) {1}
  30. Карыбская сям'я {43}
  31. Карыры(-шока) сям'я † {4}
  32. Каювава (каюбаба) мова (ізалят) {1}
  33. Кечуанская сям'я {17}
  34. Каая (кважа, арара) мова (ізалят) {1}
  35. Кафан мова (ізалят) {1}
  36. Лека мова (ізалят) {1}
  37. Луле мова (ізалят) † {1}
  38. Маку мова (ізалят) {1}
  39. Мадзі (араванская) сям'я {6}
  40. Маскойская сям'я {4}
  41. Матакская (матака) сям'я {4}
  42. Машакалійская сям'я {3}
  43. Мавіма мова (ізалят) {1}
  44. Масетэн мова (ізалят) {1}
  45. Мачыка (юнга мова (ізалят) {1}
  46. Муранская сям'я {4}
  47. Намбікварская сям'я {5}
  48. Амурана (умурана) мова (ізалят) {1}
  49. Атамакская (атамака) сям'я † {2}
  50. Офай'э мова (ізалят) {1}
  51. Пана-таканская сям'я {33}
  52. Паэс мова (ізалят) {1}
  53. Пуйнаўская (маку) сям'я {5}
  54. Пукіна мова (ізалят) † {1}
  55. Пурыйская сям'я † {2}
  56. Пуэльчэ мова (ізалят) † {1}
  57. Рыкбакца мова (ізалят) {1}
  58. Сабела мова (ізалят) {1}
  59. Саліванская сям'я {2}
  60. Самуканская сям'я {2}
  61. Сапарская (сапаро) сям'я {3}
  62. Сечура-катакао сям'я {3}
  63. Таушыра (пінчэ мова (ізалят) {1}
  64. Тэкірака (абішыра) мова (ізалят) {1}
  65. Цікуна мова (ізалят) {1}
  66. Ціматэйская (ціматэ) сям'я {3}
  67. Цінігуанская (цініва) сям'я {3}
  68. Трумай мова (ізалят) {1}
  69. Туканская (тукана) сям'я {23}
  70. Тупі сям'я {46}
  71. Уарпейская сям'я † {2}
  72. Урарына (шымаку) мова (ізалят) {1}
  73. Уру-чыпая сям'я {2}
  74. Фулніа мова (ізалят) {1}
  75. Харакмбыцкая (туёнеры) сям'я {2}
  76. Хіварская (хівара) сям'я {4}
  77. Хірахарская сям'я † {3}
  78. Чапакурская сям'я {9}
  79. Чаруанская сям'я † {2}
  80. Чыбчанская сям'я {21}
  81. Чыкітана мова (ізалят) {1}
  82. Чока сям'я {5}
  83. Чалон мова (ізалят) {1}
  84. Чалонская сям'я {2}
  85. Чонская сям'я {3}
  86. Эсмеральда (такаме) мова (ізалят) {1}
  87. Юракарэ мова (ізалят) {1}
  88. Юрымангі (юрумангі) мова (ізалят) † {1}
  89. Ягуанская (ява, пеба) сям'я {3}
  90. Ямана (яган) мова (ізалят) (†) {1}
  91. Янамамская сям'я {4}
  92. Ярура (пуме) мова (ізалят) {1}
  • Некласіфікаваныя мовы Паўднёвай Амерыкі {86}

Штучныя мовы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Эсперанта
  2. Інтэрлінгва

Зноскі

  1. "Этнолаг: мовы міру, шаснаццатае выданне"(англ.) , праверана 08 чэрвеня 2010, ISBN 978-1-55671-216-6
  2. Рэестр Лінгвасферы (англ.) 
  3. Параўнанне генетычнай разнастайнасці моў свету
  4. вылучэнне ў асобную сям'ю з'яўляецца спрэчным па прычыне наяўнасці лексічных паралеляў з паўднёвымі аўстралійскімі мовамі, аднак захаваны лінгвістычны матэрыял настолькі малы, што не дазваляе надзейна класіфікаваць тасманійскія мовы

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  • Кожынава А. Генеалагічная класіфікацыя моў // БелЭн у 18 т. Т. 5. Мн., 1997.