Магіканы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Магіканы
Muheconeok
Вярхоўны правадыр магіканаў, малюнак XVIII ст.
Агульная колькасць 1565
Рэгіёны пражывання ЗША
Мова магікан
Рэлігія анімізм, пратэстантызм
Блізкія этнічныя групы дэлавары, вапінджэр

Магіканы (саманазва: Muheconeok, літаральна «людзі вод, якія ніколі не мялеюць») — індзейскі народ, насельнікі рэзервацыі Стокбрыдж-Мунсі ў штаце Вісконсін, ЗША. Агульная колькасць — 1565 чал.[1]

Канфедэрацыя[правіць | правіць зыходнік]

Рассяленне ў пачатку XVII ст.

Магіканы сталі вядомы еўрапейцам пасля іх першага кантакта ў 1609 г. з Генры Гудзонам. У той час гэта была канфедэрацыя з 5 алганкінскіх тэрытарыяльных аб'яднанняў:

  • Магікан
  • Мечкентавун
  • Ваваячтанок
  • Вестэньюк
  • Вікваджэк

Яны жылі ў вялікіх умацаваных вёсках, займаліся земляробствам, рыбалоўствам і паляваннем. На чале аб'яднанняў стаялі спадчынныя правадыры. Вярхоўны правадыр выбіраўся на агульным сходзе. Удалы гандаль Г. Гудзона з індзейцамі выклікаў цікавасць да іх з боку галандскіх прадпрымальнікаў. Аднак кантакты паміж еўрапейцамі і магіканамі хутка прывялі да эпідэміі і значнаму скарачэнню насельніцтва сярод апошніх.

На працягу далейшых 100 гадоў магіканы моцна пацярпелі ў выніку канфліктаў з іракезамі, так што былі вымушаны перасяляцца на ўсход. У 1706 г. войны з іракезамі скончыліся паражэннем. Частка магіканаў і дэлавараў засталася на тэрыторыі Вісконсіна. Яны склалі аснову сучаснай абшчыны Стокбрыдж-Мунсі. Астатнія вярнуліся на захад, дзе былі вымушаны ўвайсці ў саюз з іракеземі і паступова асімілявацца. Да 1833 г. рэшткі магікан, што працягвалі захоўваць сваю тоеснасць, продалі свае землі ў Нью-Джэрсі і таксама перабраліся ў Вісконсін.

Зямельнае пытанне[правіць | правіць зыходнік]

На працягу XIX - пачатку XXI стст. паміж імі і федэральным урадам сістэматычна ўзнікалі спрэчкі аб зямлі. Частка былой канфедэрацыі, што заставалася да 1830-х гг. у Нью-Джэрсі жыла на землях, якія належалі іракезам-анейда, а вісконсінскія дэлавары — на землях, вылучаных для індзейцаў-менаміні. Яны таксама валодалі тэрыторыямі ў Нью-Ёрку, аднак у першай трэці XIX ст. большая частка гэтай маёмасці была прададзена прыватным прадпрымальнікам, і толькі невялікая частка ад заробленага была выдаткавана на куплю зямлі ў Вісконсіне.

У 1838 г. урад, імкнучыся вырашыць зямельнае пытанне магіканаў, здзейсніў іх няўдалае перасяленне ў Аклахому. Перасяленцы былі вымушаны вярнуцца з-за непрыстасаванасці да мясцовага клімата. У 1856 г. для арганізацыі самастойнай рэзервацыі за імі было замацавана каля 40 тысяч акраў у Вісконсіне.

У 1887 г. кангрэсам быў прыняты закон аб ліквідацыі племянной маёмасці на зямлю і перадачы яе чальцам племені ў маёмасць. Гэта стала прычынай перапродажу або згубы з-за невыпллаты падаткаў ўжо занятых зямель у Вісконсіне. У 1910 г. дзеянне закона было спынена. У 1938 г. зямельнае права магіканаў было часткова ўрэгулявана. У выніку іх рэзервацыя атрымала 14 тысяч акраў з папярэдніх 40 тысяч. Для кіравання землямі быў створаны племянны ўрад. У далейшым магіканы стала высоўваюць патрабаванні на частку зямель анейда і іншых іракезаў.

Цікавыя факты[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]