Мазырскі машынабудаўнічы завод

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мазырскі машынабудаўнічы завод
Тып адкрытае акцыянернае таварыства
Заснаванне 1950
Галіна машынабудаванне
Матчына кампанія Мінскі трактарны завод
Сайт mozyrmash.by

ААТ «Мазырскі машынабудаўнічы завод»машынабудаўнічае прадпрыемства ў горадзе Мазыр (Беларусь), заснаванае ў 1950-х гадах. З 2014 года — у складзе холдынгу «МТЗ-ХОЛДЫНГ». Асноўным профілем з’яўляецца вытворчасць і рамонт машын для мэт меліярацыі і сельскай гаспадаркі: траншэйных экскаватараў, дрэнажных машын, машын для торфараспрацоўкі[1].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Будаўніцтва завода пачалося ў 1950 годзе. Ён ствараўся згодна з пастановай Савета народных Камісараў СССР № 1522 ад 29 чэрвеня 1945 года «Аб неадкладных мерапрыемствах па аднаўленні асушальных сістэм і асваенню асушаных зямель БССР», дзе ў якасці аднаго з этапаў прадугледжвалася будаўніцтва ў рамонтна-экскаватарнага завода. Першая прадукцыя Мазырскага рамонтна-экскаватарнага завода была выпушчана ў 1953 годзе, выпуск вёўся адначасова з працягам будаўніцтва. Адной з праблем была падрыхтоўка кадраў, гэтая задача вырашалася з дапамогай курсаў рабочых прафесій. Да канца года калектыў налічваў 125 чалавек. Частка работнікаў набіралася за кошт асоб, якія адбывалі папраўчыя працы. Увесну 1956 года было скончана будаўніцтва механазборачнага цэха, да гэтага часу ўжо былі пабудаваныя рамонтна-механічны, мадэльна-сталярны і інструментальны цэх. Будаўніцтву завода дапамагалі спецыялісты з іншых прадпрыемстваў Беларусі. Адначасова ля прадпрыемства ўзнік рабочы пасёлак. Асноўнай прадукцыяй былі эксперыментальныя машыны для патрэб меліярацыі. Завод таксама займаўся рамонтам трактараў, экскаватараў і іншых меліярацыйных машын[1].

Пастановай Савета Міністраў БССР № 764 ад 28 лістапада 1958 года прадпрыемства было перайменавана ў Мазырскі завод меліярацыйных машын. Была змененая наменклатура прадукцыі. Павялічыліся патрабаванні да ўзроўню вытворчасці, з прычыны чаго спатрэбілася павысіць прафесійную падрыхтоўку калектыву, які складаўся пераважна з маладых рабочых. У 1960-х гадах узрос узровень навізны выпускаемай прадукцыі (так, на Мазырскім заводзе ўпершыню ў СССР быў выпушчаны самаходны скрэпер). Машыны завода сталі шырока экспартавацца па ўсім свеце, у тым ліку ў краіны Азіі, Афрыкі, Лацінскай Амерыкі. У 1966 годзе каналакапацель КФН-1200, выпушчаны прадыпрыемствам, быў удастоены залатога медаля на міжнароднай выставе «Сучасныя сельгасмашыны і абсталяванне». Завод неаднаразова атрымліваў ўрадавыя дыпломы[1].

У 1991 годзе завод стаў арэндным прадпрыемствам. У канцы 2000 года прадпрыемства было перайменавана ў ААТ «Мазырскі машынабудаўнічы завод». Загадам № 642 Міністэрства прамысловасці Беларусі ад 8 кастрычніка 2004 года ён быў уключаны ў вытворчае аб’яднанне «Мінскі трактарны завод». Асноўнай прадукцыяй прадпрыемства застаюцца сельскагаспадарчыя машыны[1][2].

Прадукцыя[правіць | правіць зыходнік]

Мазырскі машынабудаўнічы завод выпускае тэхніку для лясной і сельскай гаспадаркі (рубільныя машыны, пагрузачна-транспартныя машыны на базе розных трактароў, гідраўлічныя маніпулятары), тэхніку для дарожнай і камунальнай гаспадаркі (франтальныя пагрузчыкі, пад’ёмнікі), а таксама тавары народнага спажывання[2].

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б в г Мозырский машиностроительный завод: краткая история(недаступная спасылка). ОАО «Мозырский машиностроительный завод». Архівавана з першакрыніцы 3 снежня 2013. Праверана 1 снежня 2013.
  2. а б Мозырский машиностроительный завод. Каталог продукции. — Мозырь. Архивированная копия(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 3 снежня 2013. Праверана 1 снежня 2013.