Перайсці да зместу

Майсей Ісакавіч Пэўзнер

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Майсей Ісакавіч Пэўзнер
Дата нараджэння 16 снежня 1865(1865-12-16)
Месца нараджэння
Дата смерці 30 лістапада 1955(1955-11-30) (89 гадоў)
Месца смерці
Род дзейнасці урач
Месца працы
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук
Альма-матар

Майсей Ісакавіч Пэўзнер (руск.: Певзнер Моисей Исаакович; 16 снежня 1865, Шклоў — 30 лістапада 1955, Смаленск) — савецкі вучоны ў галіне тэрапіі, інфекцыённых захворванняў. Доктар медыцынскіх навук (1893).

Паходзіў з мяшчанскай сям'і. У 1870 годзе сям'я пераехала ў Вятку. Пасля заканчэння класічнай гімназіі ў 1884 годзе Пэўзнер паступіў на натуральны факультэт Маскоўскага ўніверсітэта, але быўшы на другім курсе перавёўся на медыцынскі факультэт.

С 1896 жыў і працаваў у Смаленску. У 1922 быў абраны загадчыкам кафедры семіётыкі медыцынскага факультэта Смаленскага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1925 годзе кафедра была зачыненая і Пэўзнер пераведзены прафесарам на кафедру інфекцыйных хвароб. Пад яго кіраўніцтвам на кафедры вывучаліся пытанні эпідэміялогіі і лячэння шкарлятыны, пранцаў і іншых інфекцыйных захворванняў. У 1941 быў эвакуіраваны ў Казельск, а затым — у Саратаў, дзе быў прыняты на пасаду дацэнта кафедры інфекцыйных хвароб медыцынскага інстытута. У 1942 годзе пераведзены ў Чалябінск, дзе загадваў кафедрай інфекцыйных хвароб эвакуяванага Кіеўскага медыцынскага інстытута. У верасні 1944 вярнуўся ў Смаленск на загадванне кафедры інфекцыйных хвароб, дзе прапрацаваў да 1946 года.

Зноскі