Горад Шклоў

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Горад
Шклоў
Шклоў
Shklovrat.jpg
Гарадская ратуша
Герб
Герб
Каардынаты Каардынаты: 54°12′30″ пн. ш. 30°17′13″ у. д. / 54.208333° пн. ш. 30.286944° у. д. (G) (O) (Я)54°12′30″ пн. ш. 30°17′13″ у. д. / 54.208333° пн. ш. 30.286944° у. д. (G) (O) (Я)
Краіна Беларусь
Першае згадванне 1520[1]
Горад з 10 красавіка 1762
Плошча 10,7 км²
Насельніцтва 17.8 тыс. чалавек (2009)
Часавы пояс UTC+3
Тэлефонны код 2239
Паштовы індэкс 213010
Афіцыйны сайт http://shklov.mogilev-region.by
(руск.)  (англ.) 
Шклоў (Беларусь)
Шклоў
Шклоў

Шклоў — горад раённага падпарадкавання ў Магілёўскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Шклоўскага раёна, на правым беразе р. Днепр. У 30 км ад г. Магілёў. Чыгуначная станцыя на лініі Орша—Магілёў. Насельніцтва 15,6 тыс. чал. (2006).

Змест

Гісторыя [правіць]

Упершыню згадваецца ў 1526. Узнік на месцы сучасных вёсак Стары Шклоў і Хоцімка. Падчас вайны Маскоўскай дзяржавы з ВКЛ (1534—1537) у 1535 спалены. З 2-й пал. 16 ст. цэнтр Шклоўскага графства. Падчас Лівонскай вайны (1558—1583) двойчы спалены рускімі войскамі. У кан. 16 ст. перанесены на сучаснае месца. У 16-17 ст. у горадзе існаваў вялікі Шклоўскі замак і Шклоўскія гарадскія ўмацаванні. У 1654 годзе, пасля кароткай аблогі, магістрат здаў горад рускім войскам. Улетку 1655 у Шклове размяшчалася часовая стаўка рускага цара Аляксея Міхайлавіча. У 1660 горад вызвалены, у 1666 зноўку захоплены рускімі войскамі. У 1667 вернуты Рэчы Паспалітай. У 1708 (падчас Паўночнай вайны 1700—1721) разбураны рускімі войскамі за дапамогу шведам. У 1762 атрымаў магдэбургскае права, пячатку і герб.

Шклоў, гравюра XVІІI ст.

Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у складзе Расійскай імперыі. У 1773—1777 цэнтр павета Магілёўскай правінцыі і губерніі. З 1777 мястэчка, цэнтр воласці Магілёўскага ўезда. З 1778 валоданне З. Г. Зорыча. У пач. 19 ст. — важны гандлёвы цэнтр Беларусі, прыстань на Дняпры. У пач. 20 ст. праз Шклоў пракладзеная чыгунка Орша—Магілёў. З 1919 у складзе РСФСР, з 1924 — БССР (цэнтр Шклоўскага раёна).

Насельніцтва [правіць]

Адукацыя [правіць]

У Шклове працуюць 3 сярэднія школы, школа мастацтваў, спецшкола, цэнтр развіцця і рэабілітацыі, сацыяльны прытулак.

Культура [правіць]

Дзейнічаюць дом культуры, бібліятэка.

СМІ [правіць]

У горадзе выдаецца газета «Ударны фронт».

Эканоміка [правіць]

Прадпрыемствы харчовай, папяровай, камбікормавай прамысловасці. Гасцініца "Крынічка". Уваходзіць у турыстычныя маршруты "Гісторыка-культурная спадчына Магілёўскага края" і "Айчыны славутыя імёны".

Выдатныя мясціны [правіць]

  • Шклоўскага ідал (10 ст., знойдзены каля Шклова ў 1963) — скульптура паганскага бажаства
  • Ніжнінскі роў (геалагічны помнік прыроды рэспубліканскага значэння)
  • Шклоўская сінагога (2-я пал. 17 ст.).
  • Шклоўская Спаса-Праабражэнская царква
  • Шклоўская ратуша
  • Шклоўская сядзіба
  • Будынак канторы папяровай фабрыкі «Спартак» (1898)
  • Жылыя дамы (18—19 ст.)
  • Шклоўскі касцёл (кан. 19 — пач. 20 ст.)

Страчаная спадчына [правіць]

  • Кадэцкі корпус (XVIІІ ст.)
  • Сядзіба Крывашэіна (пач. ХХ ст.)
  • Царква Уваскрашэння Хрыстова (XVIІ ст.)
Шклоўскі кадэцкі корпус, малюнак пач. XІX ст.


Вядомыя асобы [правіць]

Гл. таксама [правіць]

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 Андрэй Лукашэвіч. Шклоў // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 757.
  2. Szkłów // Горад Шклоў у Геаграфічным слоўніку Каралеўства Польскага і іншых славянскіх краёў, том XI (Sochaczew — Szlubowska Wola) з 1890 року, c. 922 (польск.) 
  3. Шклов // Большой энциклопедический словарь / Гл. ред. В. П. Шишков. — М.: НИ «Большая Российская энциклопедия», 1998. — 640 с.: ил. ISBN 5-85270-262-5.

Шаблон:Шклоўскі раён