Горад Смаленск
Горад
|
||||||||||||||||||||||||||||
|
|
||||||||||||||||||||||||||||
Смаленск (па-руску: Смоленск) — горад у Расіі, адміністрацыйны, прамысловы і культурны цэнтр Смаленскай вобл., мае званне «Горад-Герой» (з 6 мая 1985 года), быў узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны I ступені і ордэнам Леніна.
Насельніцтва горада складае 319,3 тыс. чал. (2005).
Горад размешчаны ў 419 км на захад-паўднёвы захад ад Масквы ў верхняй плыні Дняпра. Ён займае выгаднае геаграфічнае становiшча на шляху з Масквы ў Беларусь, Прыбалтыку і краіны Цэнтральнай і Заходняй Еўропы. Горад распасціраецца з захаду на ўсход на 25 км і з поўначы на поўдзень на 15 км. Яго тэрыторыя складае 166,35 км².
Мэр горада — Уладзіслаў Халецкi (з 11 сакавіка 2003).
Змест |
[правіць] Гісторыя
Смаленск упершыню ўзгадваецца ў летапісах у 863 г. Горад ляжаў на важным гандлёвым шляху «З варагаў у грэкі». Пазней горад меў гандлёвыя сувязі з Ганзай.
У 12 ст. Смаленск стаў сталіцай самастойнага крывіцкага княства, у 1238 г. быў спалены мангола-татарамі.
З 1404 па 1514 г. горад быў у складзе Вялікага княства Літоўскага (Гл. таксама: Юрый Святаславіч Смаленскі). Смаленск лічыцца крыніцай беларуска-літоўскага летапісання.
З 1514 года ў складзе Маскоўскай дзяржавы. Пасля 1609-11 у складзе Рэчы Паспалітай. З 1667 у складзе Расійскай дзяржавы.
У 1918 г. Смаленск быў абвешчаны часткай Беларускай Народнай Рэспублікі, у 1919 годзе тут была заснаваная Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка Беларусь. Аднак сам горад уваходзіў у склад РСФСР.
У час Другой Сусветнай вайны вакол гораду вяліся моцныя баі, з 1941 па 1943 горад знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй.
Горад прэтэндаваў на адмысловы статус у «Саюзе Расіі і Беларусі».[Крыніца?]
[правіць] Гл. таксама
[правіць] Вядомыя смаленчукі
- Міхаіл Глінка — рускі кампазітар
- Уладзімір Уладзіміравіч Навумаў
[правіць] У Сеціве
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Горад Смаленск