Максіміліянштрасэ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Максіміліянштрасэ ў сакавіку 2006 года.

Максіміліянштрасэ (ням.: Maximilianstraße — «вуліца Максіміліяна») — адна з чатырох галоўных (каралеўскіх) вуліц Мюнхена.

Вуліца названа ў гонар караля Баварыі Максіміліяна II, па ўказу якога пачалося яе будаўніцтва. Максіміліянштрасэ працягнулася з захаду на усход ад плошчы Макса Іосіфа, дзе размешчаны Мюнхенская рэзідэнцыя і Нацыянальны тэатр, да Максіміліянеума, дзе засядае Ландтаг Баварыі.

Максіміліянштрасэ — адна з самых дарагіх вуліц Германіі. На ёй размешчаны буйны фешэнэбельны гатэль Hotel Vier Jahreszeiten Kempinski, тэатр «Камершпіле», а таксама мноства гандлёвых пунктаў вядомых брэндаў, буцікі і ювелірныя магазіны. Таксама на ёй размешчаны і будынак урада Верхняй Баварыі.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]