Мак-Мёрда (ледавік)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ледавік Мак-Мёрда
англ. McMurdo Ice Shelf
Аэрафотаздымак ледавіка (2013)
Аэрафотаздымак ледавіка (2013)
78°00′ пд. ш. 166°30′ з. д.HGЯO
Кантынент
ТыпПалярны ледавік 
Мак-Мёрда (ледавік) (Антарктыда)
Мак-Мёрда (ледавік)

Мак-Мёрда — частка шэльфавага ледавіка Роса, паўночнай мяжой якой з’яўляецца праліў Мак-Мёрда  (англ.) і востраў Роса, а паўднёвай — скалісты мыс Мінна-Блаф  (англ.). Даследаванні паказваюць, што гэтая мясцовасць мае зусім іншыя характарыстыкі, чым астатняя частка ледавіка Роса, і можа мець уласную назву.

A. Гейне, які правёў даследаванне ў 1962—1963 гадах, прапанаваў абмежаваць гэты ўчастак востравам Роса, паўвостравам Браўн, востравам Блэк і востравам Уайт, аднак Кансультатыўны камітэт па антарктычных назвах  (англ.) (US-ACAN) пашырыў яе на поўдні да мыса Мінна-Блаф[1].

У сакавіку 2010 года, апусціўшы фотакамеру на 182 метры у глыбіню шэльфавага ледавіка Мак-Мёрда, навукоўцы знайшлі там жывога прадстаўуніка сямейства Лізіянасіды  (англ.) атрада бакаплаваў[2].

Зноскі

  1. McMurdo Ice Shelf. Geographic Names Information System. United States Geological Survey. Архівавана з першакрыніцы 2 чэрвеня 2021. Праверана 10 верасня 2013.
  2. NASA discovers life hidden 600 feet below Antarctic ice(недаступная спасылка). CNN. Архівавана з першакрыніцы 9 лістапада 2020. Праверана 16 сакавіка 2010.