Геалагічная служба ЗША
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Геалагічная служба ЗША (англ.: United States Geological Survey, скарочана USGS) — амерыканская навукова-даследчая ўрадавая арганізацыя, якая спецыялізуецца ў навуках пра Зямлю. Спецыялізацыя: біялогія, геаграфія, геалогія, гідрагеалогія. Найважнейшая сфера даследаванняў USGS закранае ЗША — у прыватнасці, разведка карысных выкапняў у ЗША.
USGS з'явілася ў 1879 годзе. Галоўны офіс знаходзіцца ў Рэстане, штат Вірджынія. Два вядучых аддзела — у Дэнверы (Каларада) і Менло Парк (Каліфорнія). У USGS працуе каля 10 тыс. чалавек.
Спасылкі [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Геалагічная служба ЗША- Афіцыйны сайт
Гл. таксама [правіць]
| Гэта пачатак артыкула пра Злучаныя Штаты Амерыкі. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |