Малайская Федэрацыя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гістарычная дзяржава
Малайская Федэрацыя
Герб Сцяг
Герб Сцяг
< 
 >
1948 — 1963

Сталіца
Афіцыйная мова англійская і малайская мова
Грашовая адзінка Долар Малаі і Брытанскай Барнэа[d]
Плошча
  • 1 323 642 км²
Форма кіравання канстытуцыйная манархія
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Малайская Федэрацыя (малайск.: Persekutuan Tanah Melayu) — федэрацыя 11 штатаў (9 малайскіх султанатаў і брытанскія паселішчы Пінанг і Малака), якая існавала з 1948 па 1963 год.

У 1946 годзе з гэтых 11 Штатаў была сфарміравана адзіная Брытанская калонія — Малайскі Саюз. З-за абструкцыі з боку малайскіх нацыяналістаў калонія апынулася нежыццяздольнай, і са студзеня 1948 года Малайскі Саюз быў ператвораны ў Малайскую Федэрацыю.

У складзе Федэрацыі да кіраўнікоў малайскіх султанатаў вярнуліся іх пазіцыі кіраўнікоў дзяржаў, якіх яны былі пазбаўленыя ўнутры Саюза. Малайскія султанаты сталі пратэктаратамі Вялікабрытаніі, а Пінанг і Малака заставаліся брытанскімі каланіяльнымі тэрыторыямі.

31 жніўня 1957 года Федэрацыя атрымала незалежнасць у складзе Садружнасці нацый і стала членам ААН[1].

У 1963 годзе Малайская Федэрацыя, Сінгапур, Саравак і Паўночнае Барнэа аб’ядналіся ў дзяржаву Малайзія, а затым Сінгапур стаў незалежнай дзяржавай 9 жніўня 1965 года[2].

Зноскі

  1. Federation of Malaya Independence Act 1957 (англ.). — Малайская Федерация Независимости на Wikisource. Архівавана з першакрыніцы 21 жніўня 2011. Праверана 17 лютага 2011.
  2. United Nations Member States (2006) (англ.). — Государства от члены ООН на Wikisource. Архівавана з першакрыніцы 21 жніўня 2011. Праверана 17 лютага 2011.