Марсела Марцінс Марэна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Марсела Марэна
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Марсела Марэна Марцінс
Нарадзіўся 18 чэрвеня 1987(1987-06-18)[1][2][…] (36 гадоў)
Грамадзянства  Балівія
 Бразілія
Рост 187 см
Вага 89 кг
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Парагвай Сера Партэнья
Нумар 9
Маладзёжныя клубы
2003—2004 Балівія Арыентэ Петралера
Клубная кар’ера[* 1]
2004—2007 Бразілія Віторыя (Салвадор) 36 (24)
2007—2008 Бразілія Крузейру 32 (25)
2008—2011 Украіна Шахцёр (Данецк) 46 (11)
2009   Германія Вердэр 5 (0)
2010   Англія Уіган Атлетык 12 (0)
2012—2015 Бразілія Грэміу 28 (10)
2013   Бразілія Фламенгу 16 (2)
2014   Бразілія Крузейру 32 (15)
2015—2016 Кітай Чанчунь Ятай 53 (22)
2017—2018 Кітай Ухань Чжаэр 34 (25)
2019 Кітай Шыцзячжуан Эвер Брайт 12 (7)
2020—2021 Бразілія Крузейру 43 (8)
2022— Парагвай Сера Партэнья
Нацыянальная зборная[* 2]
2005 Бразілія Бразілія (да 18) 8 (6)
2006 Бразілія Бразілія (да 20) 7 (5)
2007— Балівія Балівія 95 (30)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 11 лютага 2022.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 11 лютага 2022
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Марсела Марцінс Марэна (ісп.: Marcelo Martins Moreno; нар. 18 чэрвеня 1987, Санта-Крус-дэ-ла-Сьера, Балівія) — балівійскі футбаліст, нападнік парагвайскага клуба «Сера Партэнья» і нацыянальнай зборнай Балівіі.

Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Футболам займаўся ў Бразіліі, прафесійную кар’еру распачаў у клубе «Віторыя» ў адной з ніжэйшых бразільскіх ліг. У сярэдзіне 2007 года перайшоў у «Крузейру», а ў наступным годзе стаў асноўным іграком каманды і найлепшым бамбардзірам Кубка Лібертадорэс разам з парагвайскім футбалістам Сальвадорам Кабаньясам.

27 мая 2008 года падпісаў кантракт з данецкім «Шахцёрам», які выклаў за іграка 9 млн еўра[3]. Пасля некаторы час правёў у арэндах, дзе выступаў няўдала. У 2012 годзе вярнуўся ў Бразілію, дзе выступаў за шэраг клубаў, у тым ліку за сваю былую каманду «Крузейру». У лютым 2015 года перайшоў у склад кітайскага клуба «Чанчунь Ятай»[4].

У пачатку 2017 года перабраўся ў іншы кітайскі клуб, «Ухань Чжаэр». У сезоне 2017 з 23 галамі стаў найлепшым бамбардзірам другога кітайскага дывізіёна, а з лета 2018 года страціў месца ў аснове і стаў гуляць за рэзервовую каманду. У студзені 2019 года перайшоў у «Шыцзячжуан Эвер Брайт».

У лютым 2020 года зноў стаў іграком «Крузейру», дзе гуляў на працягу двух сезонаў. У лютым 2022 года далучыўся да парагвайскага клуба «Сера Партэнья».

У складзе нацыянальнай зборнай Балівіі дэбютаваў 12 верасня 2007 года ў матчы супраць зборнай Перу.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

«Віторыя»:

«Крузейру»:

«Шахцёр»:

«Фламенгу»:

«Ухань Чжаэр»:

  • Пераможца Першай лігі Кітая: 2018

Зноскі

  1. Marcelo Moreno // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Marcelo Martins Moreno // FBref.com
  3. Shakhtar swoop for Bolivian starlet. UEFA.com
  4. 亚泰投2.5亿争前八 弃前中超金靴签巴甲银靴. Sina Sports

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]