Марсель Лефеўр, архіепіскап

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Марсель Лефеўр, архіепіскап
Marcel Lefebvre
Дата нараджэння: 29 лістапада 1905
Дата смерці: 25 сакавіка 1991(1991-03-25) (85 гадоў)
Лагатып ВікіСховішча Марсель Лефеўр, архіепіскап на Вікісховішчы

Марсель-Франсуа Лефеўр (фр.: Marcel-François Lefebvre, 29 лістапада 1905, Туркуэн, Францыя25 сакавіка 1991, Мартын'і, Швейцарыя), каталіцкі архіепіскап, генеральны настаяцель Кангрэгацыя Святага духу (1962—1968), заснавальнік і генеральны настаяцель Святарскага брацтва св. Пія X (FSSPX). Крытычна ставіўся да некаторых рашэнняў Другога Ватыканскага сабора і наступных рэформ у Каталіцкай Царкве.

Эконскія Хіратаніі[правіць | правіць зыходнік]

У 1987 г. Лефеўр абвясціў аб сваім намеры хіратанісаць біскупа, які б мог працягуць яго справу пасля яго смерці. Паколькі па сучасным каталіцкім кананічным праве высвячэнне біскупа патрабуе дазволу Папы, узнікла патрэба ва ўзгадненні сітуацыі. Увясну 1988 была дасягнутая дамоўленасць з Ватыканам (які прадстаўляў кардынал Ёзэф Ратцынгер) па рэгулярызацыі становішча брацтва і хіратаніі для яго дадатковага біскупа. У кароткім часе Лефеўр пераглядзеў сваё рашэнне і 30 ліпеня 1988 ў Эконе разам з Антоніа дэ Кастра Маерам высвяціў на біскупаў адразу чатырох святароў брацтва, кандыдатуры якіх не былі ўзгодненыя з Рымам: Бернара Цісье дэ Малерэ, Рычарда Вільямсана, Альфонса дэ Галарэта і Бернара Феле.

Згодна з правілам, якое дзейнічала з 1951, неўзгодненая з Рымам хіратанія мела сваім рэзультатам аўтаматычнае адлучэнне як самога Лефеўра, так і чатырох новых біскупаў. Факт адлучэння са спасылкаю на кодэкс кананічнага права быў прадэклараваны 2 ліпеня 1988 ў моту пропрыа Яна Паўла II «Ecclesia Dei». Гэта прывяло да расколу брацтва на ўласна FSSPX і FSSP, якое захавала еднасць з Рымам, не пакінуўшы пры тым традыцыйнага абраду набажэнства. FSSPX, якое працягваў узначальваць Лефеўр, не прызнала гэтага адлучэння сапраўдным; адмаўлялі яго дзейснасць і некаторыя каталіцкія дзечы з тых, якія не разрывалі еднасці з Рымам (у прыватнасці, Майкл Дэвіс). Святары FSSPX пры сваіх набажэнствах не пераставалі памінаюць Папу і мясцовага ардынарыя.

У 1991 Лефеўр памёр ад рака. У яго пахаванні бралі ўдзел каталіцкія біскупы.

У 2009 адлучэнні былі знятыя, але поўныя кананічныя зносіны FSSPX з Рымам дагэтуль не адноўлены, і з пункту гледжання Рыма святарства брацтва знаходзіцца пад забаронаю святарскай дзейнасці.