Марцін Дэмічэліс

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Марцін Дэмічэліс
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Марцін Гастон Дэмічэліс
Нарадзіўся 20 снежня 1980(1980-12-20)[1][2][…] (43 гады)
Грамадзянства  Аргенціна
Рост 184 см
Вага 80 кг
Пазіцыя абаронца, паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Аргенціна Рывер Плэйт
Пасада галоўны трэнер
Маладзёжныя клубы
1994—1995 Аргенціна Камплеха Дэпартыва
1995—1998 Аргенціна Рэната Чэзарыні
1998—2000 Аргенціна Рывер Плэйт
Клубная кар’ера[* 1]
2000—2003 Аргенціна Рывер Плэйт 52 (1)
2003—2010 Германія Баварыя Мюнхен 174 (13)
2004   Германія Баварыя II Мюнхен 1 (0)
2011—2013 Іспанія Малага 84 (7)
2013 Іспанія Атлетыка Мадрыд 0 (0)
2013—2016 Англія Манчэстэр Сіці 78 (3)
2016—2017 Іспанія Эспаньёл 2 (0)
2017 Іспанія Малага 10 (0)
Нацыянальная зборная[* 2]
2005—2016 Аргенціна Аргенціна 51 (2)
Трэнерская кар’ера
2017—2018 Іспанія Малага трэнер
2019—2021 Германія Баварыя Мюнхен U-19
2021—2022 Германія Баварыя II Мюнхен
2022— Аргенціна Рывер Плэйт
Узнагароды і медалі
Чэмпіянаты свету
Срэбра Бразілія 2014
Кубкі канфедэрацый
Срэбра Германія 2005
Кубкі Амерыкі
Срэбра Чылі 2015
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 14 лютага 2023.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 14 лютага 2023
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Марці́н Гасто́н Дэмічэ́ліс (ісп.: Martín Gastón Demichelis, marˈtin demiˈt͡ʃelis; нар. 20 снежня 1980, Хустыніяна Пасэ, Аргенціна) — аргенцінскі футбаліст і трэнер. Ігрок нацыянальнай зборнай Аргенціны (2005—2016). Дзейнічаў у асноўным як цэнтральны абаронца, часам выступаў і на пазіцыі адцягнутага назад паўабаронцы.

У цяперашні час працуе галоўным трэнерам клуба «Рывер Плэйт».

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Прафесійная кар’ера Марціна пачалася ў 2001 годзе ў клубе «Рывер Плэйт» з Буэнас-Айрэса, у моладзевай школе якога ён вучыўся тры гады. Дэбют за клуб у першым дывізіёне адбыўся 2 верасня 2001 года.

У 2003 годзе Дэмічэліс перайшоў у нямецкую «Баварыю» за 4,5 мільёна еўра. Першыя сезоны яго пераследавалі траўмы, але пры новым трэнеры Феліксе Магаце Дэмічэліс стаў іграком асноўнага складу. Наступны трэнер Отмар Гіцфельд паспяхова перавёў Марціна з паўабаронцаў на пазіцыю цэнтральнага абаронцы. З Луі ван Галам стасункі ў іграка не склаліся[3], ён перастаў трапляць у аснову і выказаў жаданне перайсці ў іншы клуб. За «Баварыю» Марцін выступаў цягам сямі з паловай гадоў[4] і заваяваў з клубам 11 тытулаў.

У канцы снежня 2010 года Дэмічэліс падпісаў угоду з іспанскай «Малагай», якую трэніраваў яго былы трэнер па «Рывер Плэйт» Мануэль Пелегрыні. Дэбют у Ла Лізе адбыўся 8 студзеня 2011 года ў матчы з «Атлетыкам» з Більбаа. У гэтым сезоне клуб здолеў пазбегнуць вылету, а 22 жніўня 2012 года Марцін забіў першы гол каманды ў Лізе чэмпіёнаў, калі яна адолела грэчаскі «Панатынаікос» з лікам 2:0[5].

Пасля сканчэння кантракта з «Малагай» Дэмічэліс перайшоў у мадрыдскі «Атлетыка»[6], у якім правёў меней за два месяцы і ніводнага разу не выйшаў на поле.

1 верасня 2013 года Марцін Дэмічэліс перайшоў у клуб англійскай Прэм’ер-лігі «Манчэстэр Сіці»[7], дзе ізноў далучыўся да свайго колішняга трэнера па «Рывер Плейт» і «Малазе» Мануэля Пелегрыні. Дэбют у складзе манчэстэрцаў адбыўся 27 кастрычніка 2013 года, а першы гол за каманду Дэмічэліс забіў 22 сакавіка 2014 года ў матчы з «Фулхэмам», які завяршыўся з лікам 5:0[8].

У жніўні 2016 года вярнуўся ў Іспанію, падпісаўшы аднагадовы кантракт з «Эспаньёлам», аднак у студзені 2017 года пакінуў каманду ў якасці свабоднага агента, згуляўшы толькі ў двух матчах Ла Лігі. Хутка зноў папоўніў склад «Малагі». У маі 2017 года абвясціў аб завяршэнні кар’еры.

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Марцін Дэмічэліс дэбютаваў за нацыянальную зборную Аргенціны ў 2005 годзе. 11 верасня 2007 года забіў свой першы гол у яе складзе ў таварыскім матчы са зборнай Аўстраліі (1:0).

У зборнай Дыега Марадоны Дэмічэліс згуляў ва ўсіх матчах на чэмпіянаце свету ў Паўднёвай Афрыцы і забіў першы гол матча групавой стадыі са зборнай Грэцыі[9].

У лістападзе 2011 года Дэмічэліс страціў месца ў зборнай пасля кваліфікацыйнага матча на чэмпіянат свету супраць Балівіі. Праз два з паловай гады ён быў нечакана ўключаны ў склад зборнай на чэмпіянат свету 2014[10].

Трэнерская кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

У маі 2017 года, адразу пасля завяршэння кар’еры ўвайшоў у трэнерскі штаб «Малагі». У чэрвені 2019 года далучыўся да структуры мюнхенскай «Баварыі», стаўшы трэнерам каманды юнакоў да 9 гадоў, а ў красавіку 2021 года ўзначаліў каманду «Баварыя II».

У лістападзе 2022 года падпісаў кантракт з «Рывер Плэйтам» да снежня 2025 года.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

«Рывер Плейт»:

«Баварыя»:

«Манчэстэр Сіці»:

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

У 2007 годзе ажаніўся з мадэллю Эвангелінай Андэрсан, маюць сына Марціна Басціяна (нарадзіўся ў 2009 годзе)[11].

Зноскі

  1. Martín Demichelis // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Martín Demichelis // FBref.com
  3. Demichelis unhappy with life at Bayern Munich (англ.). ESPN FC (12 студзеня 2010). Праверана 18 чэрвеня 2014.
  4. Demichelis: I love Bayern (англ.)(недаступная спасылка). Bundesliga 2013/2014. FIFA (30 кастрычніка 2010). Архівавана з першакрыніцы 11 верасня 2014. Праверана 18 чэрвеня 2014.
  5. Paul Bryan.. Málaga prove too strong for Panathinaikos (англ.). UEFA (22 жніўня 2012). Праверана 18 чэрвеня 2014.
  6. Demichelis joins Atletico Madrid (англ.). SoccerNews (11 ліпеня 2013). Праверана 18 чэрвеня 2014.
  7. @dclayton_mcfc.. Martin Demichelis has joined City from Atletico Madrid (англ.). Manchester City FC (1 верасня 2013). Праверана 18 чэрвеня 2014.
  8. Alistair Magowan.. Manchester City 5-0 Fulham (англ.). BBC Sport. BBC (22 сакавіка 2014). Праверана 18 чэрвеня 2014.
  9. Paul Fletcher.. Greece 0-2 Argentina (англ.). BBC Sport. BBC (22 чэрвеня 2010). Праверана 18 чэрвеня 2014.
  10. Harry West.. The Manchester City center back appeared in just two World Cup qualifiers for the South American power (англ.). Goal Canada (16 мая 2014). Праверана 18 чэрвеня 2014.
  11. Advice for WAGs from playmate Evangelina Anderson (англ.)(недаступная спасылка). Soccerlens (19 лістапада 2010). Архівавана з першакрыніцы 9 мая 2014. Праверана 18 чэрвеня 2014.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]