ФК Манчэстэр Сіці

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
ФК Манчэстэр Сіці
150px
Поўная назва

Футбольны клуб Манчэстэр Сіці

Мянушкі

Гараджане

Заснаваны

1880

Горад

Манчэстэр, Англія

Стадыён

Сіці оф Манчэстэр
Умяшчальнасць: 47 726

Прэзідэнт

Халдун Аль-Мубарак

Галоўны трэнер

Мануэль Пелегрыні

Чэмпіянат

Прэм'ер-Ліга

2013—2014

1 месца

Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма

«Манчэстэр Сіці» (англ.: Manchester City Football Club) — англійскі футбольны клуб з горада Манчэстэр. Клуб выступае ў англійскай Прэм'ер-Лізе. Заснаваны ў 1880 годзе пад назвай «Уэст Гордан Сент Маркс» (англ.: Saint Marks (West Gordon)), у 1887 годзе ён змяніў назву на «Ардўік» і пераехаў на «Хайд Роўд», а з 1894 года клуб завецца «Манчэстэр Сіці». За сваю гісторыю клуб змяніў тры стадыёны, гэта значыць з моманту свайго заснавання і да 1923 года каманда праводзіла свае хатнія матчы на пляцоўцы «Хайд Роўд», з 1923 па 2003 год — на «Мэйн Роўд», а ў цяперашні час выступае на пабудаваным у 2002 годзе «Этыгадзе», які мае ўмяшчальнасць у 48 тысяч гледачоў[1].

У XX стагоддзі «Манчэстэр Сіці» двойчы станавіўся чэмпіёнам Англіі ў 1937 і 1968 гадах, аднак у 1990-я гады «Манчэстэр Сіці» тройчы апускаўся ў ніжнія дывізіёны на працягу трох гадоў, правёўшы сезон 1998—1999 гадоў у трэцім па значнасці дывізіёне англійскага футбола. У 2002 годзе клуб вярнуўся ў вышэйшы дывізіён, у якім выступае дагэтуль. У 2008 годзе «Манчэстэр Сіці» быў набыты кампаніяй «Абу-Дабі Юнайтэд Груп», што забяспечыла клубу значны прыток інвестыцый і дазволіла ажыццявіць трансферы высокааплатных футбалістаў. У 2011 годзе клуб перамог у розыгрышу Кубка Англіі, таксама паводле выніках сезона 2010—2011 гадоў «Сіці» наўпрост кваліфікаваўся ў групавы этап Лігі чэмпіёнаў УЕФА і ўпершыню з 1973 года заваяваў права ўдзельнічаць у Суперкубку Англіі. Аднак 7 жніўня 2011 года на «Уэмблі» атрымаў паражэнне ад чэмпіёна Англіі клуба «Манчэстэр Юнайтэд» з лікам 2:3[2].

13 мая 2012 года, абыграўшы ў драматычным матчы апошняга тура «Куінз Парк Рэйнджэрс» з лікам 3:2 і забіўшы вырашальны гол на чацвёртай дададзенай хвіліне, «Манчэстэр Сіці» праз 44 гады пасля апошняй перамогі ў турніры стаў чэмпіёнам Англіі[3]. «Мяшчане» пры гэтым абышлі свайго галоўнага суперніка, «Манчэстэр Юнайтэд», толькі паводле лепшай розніцы забітых і прапушчаных мячоў. Галоўным трэнерам каманды ў цяперашні час з'яўляецца італьянскі спецыяліст Раберта Манчыні, які прызначаны на пасаду ў снежні 2009 года[4].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Раннія гады[правіць | правіць зыходнік]

Ігракі клуба «Святога Марка» ў 1884 годзе. Прычыны выкарыстання мальтыйскага крыжа на кашулі не вызначаны і па сёння[5].

Заснавальніца футбольнага клуба нарадзілася ў 1855 годзе. Ганна Конел была дачкой святара Царквы Хрыста ў Харагіце Артура Конела. У 1865 годзе яе бацька атрымаў месца рэктара англіканскай Царквы Святога Марка ў Заходнім Хортане — адным з самых няшчасных раёнаў Манчэстэра. Вялікая колькасць бесрабочых заахвоціла Конела ў студзені 1879 года стварыць бясплатную сталовую пры царкве і адмысловы фонд дапамогі мясцовай бядноце.

Ганна падтрымала пачынанні бацькі ўдзелам у грамадскіх працах. Бо на той момант Заходні Хортан уяўляў сабой перанаселены раён з жабракамі-жыхарамі і жудаснымі санітарнымі ўмовамі. Многія мяшчане злоўжывалі спіртнымі напоямі, што правакавала пагаршэнне крымінальнай сітуацыі[6]. Ганна Конел шукала сродак паляпшэння духоўнага саслоўя грамадства. Таму ў лістападзе 1880 года разам з дзвюма царкоўнымі старастамі і адначасова членамі Звяза металургічнага завода Брукса Уільямам Бістаў і Томасам Гудбеерам яна стварыла некалькі спартыўных клубаў. У тым ліку ў 1875 годзе каманду Царквы Святога Марка па крыкеце, тры іграка якой — Уолтар Чоў, Эдуард Кіч і сам Уільям Бістаў — пасля сталі футбалістамі. Арцыдыякан Манчэстэра высока ацаніў працу Ганны Конел і дабраславіў ейную далейшую дзейнасць[7].

Разам з тым станавілася відавочным, што ўзімку мужчыны Заходняга Хортана не маюць магчымасці займацца калектыўнымі відамі спорту. Таму ў лістападзе 1880 года Ганна Конел, Бістаў і Гудбеер стварылі футбольную каманду Царквы Святога Марка пад назвай «Святы Марк» або «Уэст Хортан»[8]. Артур Конел стаў першым прэзідэнтам калектыву, які выступаў у чорных кашулях і белых шортах. Першы зарэгістраваны матч каманда правяла 13 лістапада 1880 года супраць царкоўнай каманды Маклсфілда, атрымаўшы паражэнне з лікам 1:2. Між іншым, у першы сезон свайгонага існавання каманда здолела перамагчы толькі адзін раз — у сакавіку 1881 года быў пераможаны калектыў «Сталібрыдж Кларэнс» з усходняга Манчэстэра[9].

У 1884 годзе адбылося пераназванне ў футбольны клуб Асацыяцыі Хортана. Тады ж Уільям Бістаў прыдумаў арыгінальную форму — чорныя кашулі з белым крыжам. У жніўні 1887 года клуб пераехаў на новую пляцоўку ў «Хайд Роўд» і атрымаў новае найменне — «Ардўік» паводле назвы раёна Манчэстэра. Праз два гады клуб пабудаваў трыбуну на тысячу гледачоў. А ў 1891 годзе ўступіў у Альянс-лігу і два гады запар ерамагаў у спаборніцтве на Кубак Манчэстэра. У красавіку 1892 года ў сувязі з фарміраваннем Другога Англійскага дывізіёна Футбольная Ліга прыняла рашэнне ўключыць «Ардўік» у гэты турнір. Паводле вынікаў сезона 1892—1893 гадоў каманда заняла 5 месца сярод 12 удзельнікаў.

Далейшае развіццё[правіць | правіць зыходнік]

Першым трафеем у скарбонцы «Сіці» стаў Кубак Англіі, выйграны ў 1904 годзе, у фінале яны перамаглі «Болтан Уандэрэрз» 1:0. У 1920 годзе пажар знішчыў галоўную трыбуну стадыёну «Хайд Роўд», таму ў 1923 годзе «Сіці» перабраўся на «Мэйн Роўд» у Мос Сайдзе, Манчэстэр.

У 1934 годзе манкуніянцы ў другі раз дамагліся перамогі ў Кубку Англіі, а праз 3 гады заваявалі свой першы чэмпіёнскі тытул. «Гараджане» здолелі паўтарыць сваё дасягненне праз 34 гады, у 1968 годзе. У канцы 1960-х і пачатку 1970-х «Манчэстэр Сіці» з'яўляўся грознай сілай. Пад кіраўніцтвам трэнера Джо Мерсера з моцным складам ігракоў, такіх як Фрэнсыс Лі, Колін Бел, Майк Самербі і Майк Доўл, «гараджане» здолелі некалькі разоў узяць срэбра чэмпіянату Англіі. На еўрапейскай арэне «Сіці» таксама выглядаў годна, і ў 1970 годзе здолеў заваяваць свой першы (і пакуль адзіны) еўрапейскі трафей — Кубак уладальнікаў кубкаў, у Вене яны абгулялі польскі «Гурнік» 2:1.

У 2003 годзе клуб пераехаў на новы стадыён, які мае 48 000 глядацкіх месцаў і размешчаны на ўсходзе Манчэстэру. «Сіці» арандуе яго ў мясцовай рады. У сезоне 2002—2003 гадоў «Сіці» выйшаў на дзявятае месца ў Прэм'ер-Лізе і атрымаў права на ўдзел у Кубку УЕФА па правіле Fair Play (яны сталі другім англійскім клубам, які атрымаў такое права).

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Склад[правіць | правіць зыходнік]

Асноўны склад[правіць | правіць зыходнік]

Па стане на 31 студзеня 2014 года
Пазіцыя Імя Год нараджэння
1 Сцяг Англіі Бр Джо Харт 1987
2 Сцяг Англіі Аб Майка Рычардс 1988
4 Сцяг Бельгіі Аб Вінсен Кампані (капітан) 1986
5 Сцяг Аргенціны Аб Пабла Сабалета 1985
6 Сцяг Англіі Аб Джолеан Лескат 1982
7 Сцяг Англіі ПА Джэймс Мілнер 1986
8 Сцяг Францыі ПА Самір Насры 1987
9 Сцяг Іспаніі Нап Альвара Негрэда 1985
10 Сцяг Босніі і Герцагавіны Нап Эдзін Джэка 1986
13 Сцяг Сербіі Аб Аляксандр Калараў 1985
14 Сцяг Іспаніі ПА Хаві Гарсія 1987
15 Сцяг Іспаніі ПА Хесус Навас 1985
Пазіцыя Імя Год нараджэння
16 Сцяг Аргенціны Нап Серхіа Агуэра 1988
17 Сцяг Англіі ПА Джэк Родуэл 1991
21 Сцяг Іспаніі ПА Давід Сільва 1986
22 Сцяг Францыі Аб Гаэль Клішы 1985
25 Сцяг Бразіліі ПА Фернандынья 1985
26 Сцяг Аргенціны Аб Марцін Дэмікеліс 1980
29 Сцяг Англіі Бр Рычард Райт 1977
30 Сцяг Румыніі Бр Костэл Пантылімон 1987
33 Сцяг Сербіі Аб Матыя Настасіч 1993
35 Сцяг Чарнагорыі Нап Стэфан Ёвеціч 1989
38 Сцяг Бельгіі Аб Дэдрык Баята 1990
42 Сцяг Кот-д'Івуара ПА Яя Турэ 1983

Зноскі

  1. «Part 8: Clubs», UEFA Champions League Statistics Handbook, UEFA, 13 Sep 2011, p. 10.
  2. Команда Фергюсона забрала Суперкубок Англии: подробности. radiomayak.ru
  3. Манчестерская развязка: «Манчестер Сити» чудесным образом стал чемпионом Англии. Коммерсантъ
  4. «Манчестер Сити» уволил Хьюза, новым тренером стал Манчини. sports.ru
  5. «Club History – The Club – Manchester City FC». mcfc.co.uk.
  6. Peter Lupson. «Thank God for Football!» — London: Azure, 2006. — 192 с. — ISBN 978-1-902694-30-6
  7. The Encylopedia of British Football. Anna Connell. spartacus.schoolnet.co.uk
  8. James Gary Manchester City - The Complete Record. — Derby: Breedon, 2006. — ISBN 1-85983-512-0 p17
  9. Murray Chris Attitude Blue: Manchester City F.C. and P.L.C.. — Manchester: Blackwell Publishing, 2002. — P. 1. — ISBN 0-9520520-9-1

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]