20 снежня
З пляцоўкі Вікіпедыя.
20 снежня — трыста пяцьдзясят чацвёрты (трыста пяцьдзясят пяты ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
Падзеі [правіць]
- 1912: Лонданская каферэнцыя прызнала незалежнасць Албаніі (абвешчана самой краінай 28.11.1912).
- 1927: У Кітаі пры падаўленні Гуаньчжоўскай камуны зверскі забітыя шасцёра савецкіх дыпламатаў
- 1938: У СССР уведзены працоўныя кніжкі.
- 1945: Выйшаў першы нумар Настаўніцкай газеты.
- 1974: Эфіопія абвешчана сацыялістычнай дзяржавай.
- 1989: Амерыканскія войскі ўрываюцца ў Панаму дзеля звяржэння Мануэля Нар'егі.
- 1999: Партугалія перадала Макао Кітаю.
Нарадзіліся [правіць]
- 1840: Казімір Альхімовіч, мастак (пам. 31.12.1916)
- 1860: Яўхім Карскі, беларускі філолаг і этнограф (пам. 29.4.1931)
- 1910: Вітаўт Тумаш, беларускі грамадскі дзеяч, скарыназнаўца (пам. 27.4.1988)
- 1960: Кім Кі Дук, карэйскі рэжысёр
Гл. таксама Нарадзіліся 20 снежня
Памерлі [правіць]
- 69: Вітэлій, рымскі імператар
- 910: Альфонса III Вялікі, кароль Астурыі
- 1295: Маргарыта Праванская, каралева Францыі
- 1905: Дзмітрый Аверкіеў, рускі пісьменнік (нар. 12.10.1836)
- 1937: Сцяпан Некрашэвіч, беларускі навуковец і грамадскі дзеяч, акадэмік Беларускай Акадэміі навук (нар. 8.5.1883)
- 1937: Іван Сурта, педагог, дзяржаўны дзеяч БССР; акадэмік Беларускай Акадэміі навук (нар. 10(22).11.1893)
- 1968: Джон Стэйнбек, амерыканскі пісьменнік
- 1996: Карл Саган, амерыканскі астраном і папулярызатар навукі
- 2001: Леапольд Седар Сенгор, першы прэзідэнт Сенегала
- 2009: Брытані Мёрфі, амерыканская актрыса і спявачка (нар. 10.11.1977)