Махмуд Абас

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Махмуд Абас

Махмуд Абас (араб. محمود عباس), партыйная мянушка Абу Мазен (ابو مازن) (нар. 26 сакавіка 1935, Цфата) — палестынскі палітык, старшыня (прэзідэнт) Палесцінскай Нацыянальнай Адміністрацыі, старшыня руху ФАТХ.

Дзейнасць у ФАТХ і АВП [правіць]

Абас ўдзельнічаў у стварэнні "Руху за нацыянальнае вызваленне Палесціны" (ФАТХ), які стаў затым ядром Арганізацыі Вызвалення Палестыны (АВП). Па некаторых звестках, удзельнічаў у падрыхтоўцы і фінансаванні шэрагу тэрактаў, у тым ліку, на Алімпіядзе ў Мюнхене ў 1972 годзе, лічыцца, што ён прымаў непасрэдны ўдзел у ваенных аперацыях палестынцаў. У апараце АВП узначальваў дэпартамент арабскіх і міжнародных сувязяў.

Абас, які карыстаецца рэпутацыяй умеранага прагматыка, яшчэ ў пачатку 1970-х гадоў быў адным з ініцыятараў дыялогу з прадстаўнікамі левых колаў Ізраіля.