15 лістапада
З пляцоўкі Вікіпедыя.
15 лістапада - трыста дзевятнаццаты (трыста дваццаты ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
Падзеі [правіць]
- 1416: Сабор епіскапаў у Новагародку пасвяціў Рыгора Цамблака ў мітрапаліта кіеўскага
- 1573: Заснаваны аргенцінскі горад Санта-Фэ
- 1889: Бразілія абвешчана рэспублікай
- 1918: Закрыта Свіслацкая беларуская настаўніцкая семінарыя
- 1920: Данцыг (сучасны Гданьск) абвешчаны вольным горадам
- 1925: У эфір выйшаў Першы Нацыянальны канал Беларускага радыё
- 2002: Заснаваны Беларускі культурна-асветніцкі цэнтр у Познані
Нарадзіліся [правіць]
- 1316: Іаан I, кароль Францыі
- 1397: Мікалай V, Папа Рымскі
- 1607: Мадлен дэ Скюдэры, французская пісьменніца
- 1738: Уільям Гершэль, нямецка-брытанскі астраном і музыкант
- 1887: Джорджыя О'Кіф, амерыканская мастачка (пам. 6.3.1986)
- 1945: Анні-Фрыд Люнгстад, шведская спявачка, салістка квартэта ABBA
- 1955: Сяргей Войчанка, беларускі мастак і дызайнер (пам. 9.12.2004)
- 1955: Мацей Яворскі, беларускі гісторык, акадэмік НАН Беларусі і АН Украіны
Памерлі [правіць]
- 1280: Альберт Вялікі, філосаф, тэолаг
- 1630: Ёган Кеплер, нямецкі матэматык, астраном і оптык (нар. 27.12.1571)
- 1670: Ян Амос Каменскі, чэшскі мысліцель-гуманіст, педагог, грамадскі дзеяч (нар. 28.3.1592)
- 1787: Крыстаф Вілібальд Глюк, аўстрыйскі кампазітар
- 1907: Юзаф Каліноўскі, каталіцкі рэлігійны дзеяч, мемуарыст; удзельнік паўстання 1863—1864
- 1908: Цысі, маньчжурская імператрыца, якая з 1861 дэ-факта кіравала Кітаем (нар. 29.11.1835)
- 1916: Генрык Сянкевіч, польскі пісьменнік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі (нар. 5.5.1846)
- 1976: Жан Габэн, французскі акцёр тэатра і кіно
Святкуюць [правіць]
Бельгія — Каралеўскі дзень, ці Дзень дынастыі.
Бельгія — свята Нямецкамоўнай супольнасці.
Бразілія — Дзень Рэспублікі.
Казахстан — Дзень нацыянальнай валюты — тэнге.
Палесціна — Дзень незалежнасці.
Расія, Усерасійскі дзень прызыўніка.