Маямі Долфінс

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

«Маямі Долфінс» (англ.: Miami Dolphins, Дэльфіны з Маямі) - прафесійны футбольны клуб з Маямі, штат Фларыда. Каманда была заснавана ў 1966 годзе Джозэфам Робі і першапачаткова выступала ў Амерыканскай футбольнай лізе (АФЛ). Пасля зліцця АФЛ і Нацыянальнай футбольнай лігі (НФЛ) ў 1970 годзе «Маямі» стаў выступаць у НФЛ ва Усходнім дывізіёне Амерыканскай футбольнай канферэнцыі. «Долфінс» з'яўляюцца найстарэйшай прафесійнай камандай у штаце Фларыда. Гаспадар клуба - Уэйн Хайзенга. Свае хатнія матчы клуб праводзіць на стадыёне «Долфін».

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

«Маямі Долфінс» утварыліся ў 1966 годзе і далучыліся да Амерыканс футбольнай лізе, як дзевяты член лігі. Заснавальнікамі каманды сталі Джозэф Робі і Денні Томас, якія заплацілі 7,5 мільёна даляраў ЗША за права выступаць у АФЛ. Аднак пазней Робі стаў адзіным уладальнікам клуба. Свой першы сезон «Дэльфіны» скончылі з 4 перамогамі і 10 паразамі. Першым трэнерам каманды быў Джордж Вайлсон, які працаваў з «Долфінс» з 1966 па 1969 год. За свой чатырохгадовы тэрмін знаходжання на гэтай пасадзе «Маямі» выйграў 15 матчаў пры 39 паразах і 2 нічыіх. Аднак, нягледзячы на вынік, у гэты перыяд з'явілася шмат новых гульцоў, такіх як квотэрбэк Боб Гриз, ранінбэк Лары Ксонк і абаронца Лары Літл, якія ўвайшлі пасля заканчэння сваёй кар'еры ў Залу Славы.

У 1970 годзе новы трэнер Дон Шула ўпершыню вывеў «Дольфінс» у плэй-оф, выйграўшы 10 з 14 матчаў рэгулярнага сезону. Наступныя тры сезоны сталі лепшымі ў гісторыі каманды. Маямі тры разы запар (1971, 1972 і 1973) выйграваў званне пераможцы Амерыканскай канферэнцыі і двойчы перамагаў у Супер Боуле (VII і VIII). У 1972 годзе «Маямі» правёў так званы «ідэальны сезон», выйграўшы ўсе матчы ў сезоне (14 гульняў рэгулярнага сезона, 2 гульні плэй -оф і Супер Боул). З 1970 па 1974 каманда выйграла 65 гульняў, 15 прайграла і адну звяла ў нічыю. Такога поспеху «Долфінс» больш ніколі не дасягалі, але заўсёды заставаліся сярод лідэраў лігі, часцяком трапляючы ў плэй-оф.

У 1993 годзе Дон Шула перасягнуў рэкорд Джорджа Халасо, атрымаўшы сваю 324 перамогу ў якасці галоўнага трэнера. Усяго «Маямі» 12 разоў выигравал Усходні дывізіён АФК і пяць разоў станавіўся пераможцам сваёй канферэнцыі. Апошнія два разы гэта здарылася ў 1982 і 1984 гадах. У сезоне 1983 года ў складзе «Долфінс» з'явіўся квотэрбэк Дэн Марына, які ўсталяваў затым некалькі рэкордаў лігі.

«Дэльфіны» з самага пачатку гулялі хатнія матчы на стадыёне «Арандж Боул» у Маямі. У 1973 годзе заўзятары ўсталявалі рэкорд НФЛ - 74.961 гледачоў у сярэднім за адну гульню ў сезоне. З 1987 года каманда праводзіла свае хатнія матчы на сваім уласным стадыёне, які пасля некалькіх зменаў назвы, цяпер завецца «Sun Life Stadium».

7 студзеня 1990 года Джо Робі памёр. У 1990-х гадах каманда толькі тры разы не выходзіла ў плэй-оф, аднак ніякага поспеху там дамагчыся не змагла. У апошні раз «Маямі» удзельнічаў у плэй-оф ў 2001 годзе, дзе ў плэй-оф Wild-Card саступіў «Балтымар Рэйвенс».

Сезон 2007 стаў самым няўдалым для «Маямі» за ўсю гісторыю клуба. Каманда прайграла першыя чатырнаццаць гульняў, адну з якіх праводзіла ў Лондане, на стадыёне Уэмблі супраць «Нью-Ёрк Джайентс» - гэта была першая гульня рэгулярнага сезона ў гісторыі НФЛ за межамі Паўночнай Амерыкі. Серыя паражэнняў з 16 матчаў (уключаючы папярэдні сезон) скончылася толькі ў хатняй гульні 15 тыдня з «Балтымар Рэйвенс», якая адбылася 16 снежня . У авертайме пасля паса Клео Лемана на 64 ярды, Грэг Камарылло прынёс першую перамогу «Долфінс» за апошні год.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Пераможца чэмпіянату лігі (2)

Пераможца канферэнцыі (4)

Пераможца дывізіёна (10)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]