Медэя

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Э. дэ Морган. "Медэя"

Медэ́я (стар.-грэч.: Μήδεια — «адвага») — у старажытнагрэчаскай міфалогіі чараўніца, дачка калхідскага цара Ээта, унучка бога Геліяса.

Пакахаўшы правадыра арганаўтаў Ясона, дапамагла яму здабыць залатое руно і разам з каханым уцякла ў Грэцыю, забіўшы пры гэтым свайго малога брата. Капі Ясон задумаў ажаніцца з дачкой карынфскага цара, Медэя з рэўнасці загубіла саперніцу, забіла двух сваіх малых сыноў ад Ясона і знікла на крылатай калясніцы, якую прыслаў Геліяс.

Вобраз Медэі знайшоў адлюстраванне ў літаратуры (Эўрыпід, Сенека, П. Карнель і інш.), жывапісе (пампеянскія размалёўкі, Э. Дэлакруа і інш.), музыцы (Л. Керубіні і інш.).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Медэя // БЭ ў 18 т. Т. 10. Мн., 2000.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]