Рэя
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Рэя (ст.-греч. Ῥέα) — у старажытнагрэчаскай міфалогіі багіня, тытаніда, жонка і сястра тытана Кронаса.
Лічылася дачкой Урана і Геі. Паводле міфа, Рэя нарадзіла Кронасу дачок і сыноў Гестыю, Дэметру, Геру, Аіда, Пасейдона і Зеўса. Кронас, які страціць уладу над светам, паядаў сваіх дзяцей. Рэя шляхам падману выратавала і схавала ад яго Зеўса і Пасейдона. У перыяд позняй антычнасці Рэю атаясамлівалі з фрыгійскай Вялікай маці багоў і называлі Кібелай.
Літаратура [правіць]
Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (Т. 14).