Эўрыпід

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Бюст Эўрыпіда, рымская копія грэчаскага арыгінала 330 да н.э.

Эўрыпід, таксама Еўрыпід (стар.-грэч. Εὐριπίδης, лац.: Euripides, 480 — 406 да н.э.) — старажытнагрэчаскі драматург.

Змест

Біяграфічныя звесткі [правіць]

Упершыню выступіў у драматычных спаборніцтвах у 455 да н.э. (перамагаў 5 разоў, апошні раэ пасмяротна). Падвяргаўся крытыцы за погляды, блізкія натурфілосафам і сафістам. 3 408 да н.э. жыў у Македоніі.

Творчасць [правіць]

Прадстаўнік новай антычнай трагедыі, у якой пераважае псіхалогія над ідэяй Боскага року. Напісаў 92 п'есы, з якіх захаваліся 17 трагедый, сатыраўская драма «Кіклоп» і больш за тысячу фрагментаў. Адлюстраваў супярэчнасці афінскай рабаўладальніцкай дэмакратыі, якія паглыбіліся ў час Пелапанескай вайны. У трагедыях «Геракліды» (каля 430 да н.э.), «Гекуба» (каля 424 да н.э.), «Прасіцелькі» (каля 422 да н.э.), «Траянкі» (415 да н.э.), «Фінікіянкі» (каля 410 да н.э.) выражаны ідэі патрыятызму, антываеннай і антыспартанскія тэндэнцыі. Вялікім знаўцам чалавечай душы выступіў у трагедыях «Медэя» (431), «Іпаліт» (428 да н.э.), гераіні якіх пакутуюць з прычыны сваіх нястрыманых страсцей і супярэчлівых імкненняў. Узор патэтычнай трагедыі — «Іфігенія ў Аўлідзе» (406 да н.э.). У бытавых драмах «Алкестыда» (438 да н.э.), «Алена» (412 да н.э.), «Іон» (каля 413 ці 409 да н.э.) прысутнічаюць інтрыга, прыгоды і шчаслівы канец. Яго творчасць вызначаецца пераасэнсаваннем міфаў, пільнай увагай да ўнутранага свету чалавека («Электра», 413 да н.э.; «Арэст», 408 да н.э.), адыходам ад нарматыўных прынцыпаў класічнай трагедыі, мовай, блізкай да гугарковай. Напісаў таксама п'есы «Андрамаха» (каля 430 да н. э.), «Геракл» (каля 415 да н. э.), «Вакханкі» (пасля 410 да н. э.) і інш.

У 1926 БДТ-2 паставіў п'есу Эўрыпіда «Вакханкі». Трагедыю «Медэя» на беларускую мову пераклаў Лявон Баршчэўскі, трагедыю «Вакханкі». — Юльян Дрэйзін.

Раней за Эўрыпіда жыў малавядомы драматург з такім жа імем, як паведамляецца ў візантыйскім слоўніку Суды.

Беларускія пераклады (публікацыі) [правіць]

Літаратура [правіць]

  • Малюковіч С. Эўрыпід // БЭ ў 18 т. Т. 18. Кн. І. Мн., 2004.