Менегацыя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Менегацыя прадзіраўленая

Менегацыя прадзіраўленая (Menegazzia terebrata)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Menegazzia A. Massal, 1854


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  190703
NCBI  180480
EOL  22622
MB  96329

Менега́цыя[1] (Menegazzia) — род ліставатых лішайнікаў сямейства пармеліевых.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Слаявіна разеткападобная, дыяметрам 5—15 см, зверху шаравата-зялёная, гладкая, з акруглымі шматлікімі дзіркамі, знізу чорная, складкаватая, бліжэй да краёў святлейшая. Лопасці глыбоканадрэзаныя з хвалістым краем. Пладовыя целы (апатэцыі) утвараюцца рэдка. Размнажэнне пераважна вегетатыўнае (сарэдыямі).

Арэал[правіць | правіць зыходнік]

Род аб'ядноўвае каля 70 відаў (30 відаў[1]). Пашыраны пераважна ў гарах Еўразіі, Амерыкі, Аўстраліі. На тэрыторыі Беларусі від менегацыя прадзіраўленая трапляецца на ствалах і галінках дрэў, бураломе.

Зноскі

  1. а б Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]